Сёння ў раённым Доме культуры па вуліцы
Станкевіча адбылося раённае свята «Дажынкі-2025», прысвечанае Дню
работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці
аграпрамысловага комплексу. У праграме — ушанаванне працаўнікоў вёскі і
канцэрт лепшых творчых калектываў Пастаўскага раёна.






