Сёння зусім немагчыма ўявіць наш паўсядзённы ўклад жыцця без бытавога газу

Сёння зусім немагчыма ўявіць наш паўсядзённы ўклад жыцця без бытавога газу. Выкарыстанне газавых пліт і балонаў – справа для нас на першы погляд звычайная і прывычная. Аднак выпадкі выбухаў бытавога газу ў нас усё ж адбываюцца. І, як правіла, прычынай у асноўным з'яўляецца халатнае стаўленне насельніцтва да правіл эксплуатацыі газавых прыбораў.

Выбух бытавога газу можа адбыцца пры наяўнасці наступных умоў:

- адначасовае паступленне дастаткова вялікай колькасці газу ў сумесі з паветрам у аб'ём памяшкання;

- наяўнасць крыніцы ўзгарання (гарачая цыгарэта, запалка, іскра ад электранагравальных прыбораў);

- дастатковая герметычнасць аб'ёму памяшкання для ўтварэння выбухованебяспечнай канцэнтрацыі.

Пакінуты на пліце без нагляду кампот «выліўся» ў 40% апёкаў цела для гамяльчаніна. Мужчына выйшаў на балкон пакурыць, а, вярнуўшыся на кухню, выявіў, што вадкасць выкіпела і канфорка, зразумела, патухла. Паху газу ён не адчуў, таму вырашыў працягнуць прыгатаванне. Але спроба зноў запаліць пліту скончылася выбухам – успыхнула назапашаная газапаветраная сумесь. Вынікам усяго, што адбылося, сталі выбітыя шыбы балконных дзвярэй і вырваная рама, гаспадар жа са шматлікімі апёкамі быў дастаўлены ў бальніцу.

Пацярпеў ад уласнай бестурботнасці і жыхар Навагрудка (Гродзенская вобласць). Свой газавы балон, да якога была далучана яшчэ і паяльная лямпа, ён захоўваў у хляве - з дапамогай такога прыстасавання памяшканне абагравалася. У адзін з дзён нічога не падазраючы мужчына, увайшоў у хлеў з цыгарэтай... Далей падзеі развіваліся імкліва. Будынак рассыпаўся літаральна як картачны домік. Адбылося ўсё з-за разгерметызацыі газавага балона, што ў сваю чаргу прывяло да ўтварэння выбухованебяспечнай сумесі газу і паветра. Кавалкі канструкцый, што разляцеліся, апынуліся нават на суседніх падворках. Сам гаспадар з апёкамі 1-3 ступені ў цяжкім стане быў шпіталізаваны.

Для прадухілення ўцечкі газу неабходна выконваць наступныя правілы:

- правяраць герметычнасць шлангаў і разьбовых злучэнняў толькі з дапамогай мыльнай пены, намазаўшы месца меркаванай уцечкі газу намыленай губкай, пры наяўнасці ўцечкі – з'явяцца мыльныя бурбалкі;

- каб запаліць газавую гарэлку, спачатку паднесіце запаленую запалку, а затым плаўна адкрыйце газавы вентыль;

- агонь у гарэлцы павінен быць раўнамерным, а колер полымя – густа-блакітным. Жоўты, чырвоны, іншы колер полымя, а таксама з'яўленне сажы на каструлях сведчыць аб няспраўнасцях;

- не пакідайце ўключаныя газавыя гарэлкі без нагляду;

- сачыце за тым, каб вадкасць, якая награваецца на газавай пліце, не заліла полымя гарэлкі;

- заўважыўшы патухлую гарэлку, не спрабуйце адразу запаліць яе зноў – гэта можа прывесці да выбуху. Перакрыйце кран падачы газу, адкрыйце вокны і праветрыце памяшканні. Дайце патухлай гарэлцы астыць і пачысціце яе;

- запальваючы газ у духоўцы, пераканайцеся, што полымя гарыць ва ўсіх адтулінах гарэлак, і толькі пасля гэтага закрывайце дзверцы;

- Для прадухілення назапашвання ў паветры шкодных, а часам і смяротна небяспечных прадуктаў няпоўнага згарання газу – не выкарыстоўвайце запаленыя гарэлкі для абагрэву кватэры;

- не трымайце пастаянна гарачым кнот газавай калонкі – гэта можа прывесці да выбуху.

Што неабходна зрабіць пры выяўленні паху газу ў памяшканні:

- апавясціць навакольных аб небяспецы;

- выключыць выкарыстанне адкрытага агню, электрапрыбораў і іншых верагодных крыніц запальвання;

- спыніць карыстанне газавым прыборам (перакрыць кран на пліце, перакрыць газавую трубу);

- праветрыць памяшканне;

- каб пазбегнуць атручвання, дыхаць праз вільготную тканіну, пакінуць памяшканне.

У зімовы час у прыватных жылых дамах неабходна перыядычна правяраць вентыляцыйныя каналы з мэтай недапушчэння іх абледзянення і закаркавання.

Забараняецца:

- пакідаць працуючыя газавыя прыборы без нагляду;

- дапускаць да карыстання газавымі прыборамі дзяцей;

- выкарыстоўваць газ і газавыя прыборы для сушкі адзення, ацяплення памяшкання;

- прымяняць адкрыты агонь для выяўлення ўцечкі газу;

- захоўваць у жылых памяшканнях газавыя балоны;

- самавольна праводзіць замену пустых балонаў на запоўненыя газам, а таксама газіфікацыю дома і рамонт газавых прыбораў;

- ажыццяўляць перапланіроўку памяшкання, дзе ўстаноўлены газавыя прыборы, без узгаднення з адпаведнымі арганізацыямі.

Бытавы газ – гэта незаменны памочнік, але толькі калі знаходзіцца пад кантролем чалавека. У адваротным выпадку – ён можа прынесці шкоду і стаць прычынай трагедыі.