Зрабі правільны выбар
Аддзел унутраных спраў Пастаўскага райвыканкама запрашае навучэнцаў 11-х класаў для паступлення ва ўстановы адукацыі «Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь» і «Магілёўскі інстытут Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь».
На падставе УКАЗА ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ 15 сакавіка 2012 г. № 133 «Аб пытаннях праходжання службы ў органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь» ва ўстановы адукацыі Міністэрства ўнутраных спраў для атрымання вышэйшай адукацыі I ступені ў дзённай форме атрымання адукацыі могуць прымацца грамадзяне, калі ім у год паступлення спаўняецца альбо ўжо споўнілася 17 гадоў, але не старэйшыя за 25 гадоў.
Каб стаць курсантам УА «Акадэмія МУС РБ», УА «Магілёўскі інстытут МУС РБ», неабходна:
Да 15 красавіка 2018 года падаць у кадравае падраздзяленне Пастаўскага РАУС каб. 10 заяву аб паступленні ў Акадэмію МУС альбо Магілёўскі інстытут МУС, дакументы, устаноўленыя Парадам прыёму ва ўстанову адукацыі МУС Рэспублікі Беларусь.
Прайсці медыцынскі агляд і псіхафізіялагічнае абследаванне ў ваенна-ўрачэбнай камісіі ва ўстаноўленым парадку.
У тэрміны, устаноўленыя Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, прайсці цэнтралізаванае тэсціраванне па наступных прадметах: руская (беларуская) мова, замежная мова, грамадазнаўства. Тэрмін навучання ў Акадэміі МУС РБ і Магілёўскім інстытуце МУС РБ – чатыры гады.
Таксама праводзіцца адбор кандыдатаў для паступлення на ваенны факультэт УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі» па спецыяльнасці «Вылічальныя машыны сістэмы і сеткі (спецыяльнага прызначэння)» пасля заканчэння навучальнай установы гарантуецца працаўладкаванне ў сістэме АУС Рэспублікі Беларусь.
За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся на афіцыйныя сайты ўстаноў адукацыі МУС: www.academy.mia.by і www.institutemvd.by, афіцыйны сайт БДУІР: www.bsuir.by альбо ў Пастаўскі РАУС па адрасе: г. Паставы вул. Савецкая 43/10, т.42199.
Намеснік начальніка Пастаўскага РАУС
па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні
падпалкоўнік міліцыі
Врублеўскі В.Л.
26.10.2017 года