Шчасная Вольга Аляксандраўна ўдастоена ганаровага звання лаўрэата прэміі Героя Савецкага Саюза З.М.Тусналобавай
За высокі маральны прыклад ва ўмацаванні сям'і і выхаванні дзяцей, устанаўленне і падтрыманне гарманічных сямейных адносін, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці загадчык аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў (г.п. Варапаева), Шчасная Вольга Аляксандраўна, удастоена ганаровага звання лаўрэата прэміі Героя Савецкага Саюза З.М.Тусналобавай-Марчанка.
Віншуем Вольгу Аляксандраўну з заслужанай узнагародай і жадаем поспехаў ва ўсіх пачынаннях, рэалізацыі творчых ідэй, ну а самае галоўнае - сямейнага дабрабыту, утульнасці і цяпла!