Самыя распаўсюджаныя схемы, якімі карыстаюцца кіберзлачынцы
За ліпень гэтага года ашуканцы падманулі 89 грамадзян Віцебскай вобласці, за ўвесь год – больш за 850. У першым паўгоддзі ашуканцы ў жыхароў вобласці выкралі больш за 1 млн 260 тысяч рублёў.
Вось самыя распаўсюджаныя схемы, якімі карыстаюцца кіберзлачынцы.
-
Выкарыстоўваючы месенджары Viber або WhatsApp, тэлефануюць грамадзянам і прадстаўляюцца супрацоўнікамі праваахоўных органаў або банкаўскіх арганізацый, для пераканаўчасці і заваявання даверу да сябе высылаюць выяву падробленых службовых пасведчанняў.
Часта дзейнічаюць у пары, іграючы ролі, пераводзяць размову то да аднаго, то да іншага ашуканца. Заўсёды выкарыстоўваюць псіхалагічныя хітрасці – выклікаюць у ахвяры страх страціць грошы, спяшаюць у прыняцці рашэння або здзяйснення дзеянняў, выступаюць у ролі памочнікаў у захаванні грашовых сродкаў, могуць запалохваць прыцягненнем да крымінальнай адказнасці за разгалошванне звестак!
Паведамляюць, што на ваша імя нядобрасумленны супрацоўнік банка або хтосьці іншы на ваша імя афармляе крэдыт (часам па даверанасці) і трэба як мага хутчэй грошы захаваць! Спачатку ашаламіўшы сваю ахвяру такой навіной, прапануюць дапамагчы вырашыць праблему: заахвочваюць аформіць самастойна новы крэдыт (а лепш некалькі) і ўсталяваць мабільны дадатак, які дасць ашуканцам магчымасць самім аформіць анлайн-крэдыт. Далей ахвяры прапануецца «часова перавесці грошы на абаронены рахунак».
Пасля пераводу грашовых сродкаў, ахвяры застаецца толькі выплачваць аформленыя крэдыты.
- У інтэрнэце размяшчаюць спасылкі на падробленыя сайты банкаў, тэатраў, магазінаў, сэрвісаў аплаты і падобнае. Пад рознымі падставамі прымушаюць карыстальнікаў перайсці на гэтыя старонкі і ўвесці свае асабістыя даныя: нумар і код са зваротнага боку банкаўскай карты, коды з смс ад банка, асабісты нумар з пашпарта.