З клопатам пра бяспеку малой радзімы
Якім павінна быць лета? Формула ідэальнага лета простая і немудрагелістая: лета павінна быць сонечным, смачным, вясёлым, прадуктыўным і... самае галоўнае - БЯСПЕЧНЫМ.
Лета – гэта гарачая пара для сельскіх жыхароў і дачнікаў. Недахоп увагі і клопату яны ўзмоцнена кампенсуюць справамі агароднымі. З мэтай папярэджання пажараў з-за неасцярожнага абыходжання з агнём і гібелі на іх людзей пенсіённага і сталага ўзросту ў перыяд з ліпеня па жнівень пройдзе рэспубліканская акцыя «З клопатам пра бяспеку малой Радзімы».
Акцыя будзе праходзіць у сельскіх населеных пунктах, гарадах, садовых таварыствах і аграсядзібах. Мэтавая аўдыторыя акцыі: пенсіянеры і пажылыя людзі. Спецыяльна для іх у сельскіх населеных пунктах (раённых цэнтрах) на адкрытых пляцоўках перад сельскім клубам, каля сельсаветаў пройдуць тэматычныя «Кірмашы бяспекі». Кожны наведвальнік кірмашу знойдзе сабе занятак па гусце: навучальныя пляцоўкі, паказ пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі, ЗЛЖ-пляцоўка (навучанне навыкам першай дапамогі і г.д.), фотазона. Таксама ў ходзе акцыі будуць праведзены мерапрыемствы пад назвай «Аўталаўка бяспекі».
Так у цікавай забаўляльнай форме ўдзельнікі кірмашу будуць пазнаваць асновы бяспекі.
Удзельнічайце ў акцыі, бо бяспекі шмат не бывае!