Віншуем вас са святам, якое з'яўляецца сімвалам
узаемаразумення, міру і згоды сярод людзей розных прафесій і пакаленняў! У
гэты дзень мы славім мірную працу. Толькі сумесная стваральная праца
дазваляе дабівацца высокіх вынікаў ва ўсіх сферах. Дзякуем ветэранам
працы, хто ўнёс свой асабісты ўклад у развіццё раёна, і ўсіх, хто цяпер
добрасумленна працуе на яго карысць, жадаем новых поспехаў і дасягненняў.
Моцнага вам здароўя, сямейнага дабрабыту, шчасця!
Сяргей Чэпік, старшыня раённага
выканаўчага камітэта
Юрый Кісялёў, старшыня раённага Савета
дэпутатаў