З Пастаўскай зямлі дадзены старт грамадзянска-патрыятычнаму марафону «Адзіны» да Дня народнага адзінства
З мэтай кансалідацыі грамадства, згуртавання беларускага народа на аснове ідэй суверэнітэту і незалежнасці краіны Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №1 «Аб аб'яўленні 2021 года Годам народнага адзінства». 7 чэрвеня 2021 года падпісаны ўказ №206 аб правядзенні дзяржаўнага свята – Дня народнага адзінства. Дзень народнага адзінства адзначаецца 17 верасня. Гэты дзень стаў актам гістарычнай справядлівасці ў адносінах да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі ў 1921 годзе па ўмовах Рыжскага мірнага дагавора, і назаўсёды замацаваўся ў нацыянальнай гістарычнай традыцыі.
Работнікі Пастаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях прынялі ўдзел у грамадзянска-патрыятычным марафоне «Адзіны», прымеркаваным да Дня народнага адзінства. Характэрна, што старт дадзены з Пастаўскай зямлі і паступова, з дня ў дзень галоўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь будуць перадавацца ад раёна да раёна, пакуль не дасягнуць горада Віцебска. Дадзены марафон створаны для папулярызацыі дзяржаўных сімвалаў краіны, што ў сваю чаргу робіць нас адзіным цэлым.