З 9 па 18 кастрычніка Дзяржаўтаінспекцыя Пастаўскага РАУС сумесна з прадстаўнікамі інспекцыі Дзяржтэхнагляду правядуць дэкаду «Увага! Самаходныя машыны і трактары!»

Дзяржаўтаінспектары правядуць рэйдавыя мерапрыемствы, нададуць увагу спраўнасці знешніх светлавых прыбораў, абсталяванню пробліскавымі маячкамі аранжавага колеру, святлоадбівальнымі элементамі сельскагаспадарчай тэхнікі. Правераць навясное абсталяванне, паўнату атрымання сельскагаспадарчай тэхнікай дазволу на допуск да ўдзелу ў дарожным руху і яе тэхнічны стан.

Міліцыянеры ўзмоцняць кантроль за наяўнасцю дакументаў, якія пацвярджаюць допуск да ўдзелу ў дарожным руху іншых транспартных сродкаў, запланаваных для выкарыстання пры правядзенні восеньскіх палявых работ.

Аляксандр Арэхаў, начальнік АДАІ АУС райвыканкама