З 9 па 13 кастрычніка 2023 года будзе праходзіць асноўны этап спецыяльнага комплекснага мерапрыемства «Арсенал»
На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у перыяд часу з 9 па 13 кастрычніка 2023 года будзе праводзіцца асноўны этап спецыяльнага комплекснага мерапрыемства «Арсенал».
Валоданне незарэгістраванай зброяй, боепрыпасамі да наразной зброі, выбуховымі прадметамі і рэчывамі прадугледжвае крымінальную адказнасць згодна з арт. 295 КК РБ, аднак асоба, добраахвотна здаўшая зброю, боепрыпасы і выбуховыя рэчывы і прадметы згодна з заўвагай арт. 295 КК РБ вызваляецца ад крымінальнай адказнасці.
У цяперашняй рэдакцыі Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях таксама прадугледжана вызваленне ад адміністрацыйнай адказнасці асобы, якая добраахвотна здала гладкаствольную зброю або боепрыпасы да яе. Згодна з арт. 24.46 Кодэкса, за дадзенае правапарушэнне прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры ад 10 да 30 базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння.
У перыяд правядзення СКМ «Арсенал» супрацоўнікі Пастаўскага РАУС сканцэнтруюць свае сілы на выяўленні фактаў незаконнага захоўвання грамадзянамі зброі і боепрыпасаў, а таксама на праверцы ўмоў захоўвання зброі ўладальнікамі па месцы жыхарства.
Заклікаем не заставацца абыякавымі да незаконнага захоўвання зброі. Дэвіз мерапрыемства - «Не хочаш пацярпець — паспяшайся добраахвотна здаць».
Асобы, якія жадаюць добраахвотна здаць зброю і боепрыпасы, альбо прадаставіць інфармацыю аб грамадзянах, якія незаконна валодаюць зброяй, могуць звярнуцца ў Пастаўскі РАУС па тэл. 41002 альбо 102. Канфідэнцыяльнасць гарантуецца.