З 7 па 17 кастрычніка Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць рэспубліканскую прафілактычную акцыю «Захавай сабе жыццё!»
Мерапрыемства заклікана звярнуць увагу пешаходаў на неабходнасць няўхільнага выканання правіл бяспечных паводзін на дарозе, абавязковага выкарыстання святлоадбівальных элементаў і камізэлек павышанай бачнасці ў цёмны час сутак, а таксама ва ўмовах недастатковай бачнасці.
Маршруты патрулявання нарадаў ДПС ДАІ будуць перагледжаны і набліжаны да ўчасткаў аўтамабільных дарог і вуліц населеных пунктаў, найбольш схільных рызыцы здзяйснення наездаў на пешаходаў. Запланавана правядзенне рэйдаў з прыцягненнем супрацоўнікаў усёй міліцыі грамадскай бяспекі па адпрацоўцы ў гадзіны пік і цёмны час сутак аварыйна-небяспечных участкаў і нерэгуляваных пешаходных пераходаў.
Дарожная міліцыя арганізуе шырокую інфармацыйна-растлумачальную работу сярод насельніцтва, у працоўных калектывах, установах адукацыі аб асноўных рызыках і пагрозах бяспецы з улікам сезонных фактараў, неабходнасці выкарыстання ў цёмны час сутак святлоадбівальных элементаў, мерах засцярогі на пешаходных пераходах і адказнасці за здзейсненыя правапарушэнні.
Акрамя таго, усе аварыйна-небяспечныя ўчасткі будуць абследаваны на прадмет іх асветленасці і наяўнасці неабходных тэхнічных сродкаў арганізацыі руху. У поле зроку супрацоўнікаў будуць не толькі пешаходы-парушальнікі, але і вадзіцелі, якія не выконваюць правілы праезду пешаходнага пераходу.
У студзені-жніўні 2019 года ў рэспубліцы ўзрасла колькасць ДТЗ з удзелам пешаходаў (на 2,1%, з 654 да 668). Параненых стала на 5% больш (з 559 да 587), а колькасць загінуўшых нязначна знізілася (на 1,8%, са 111 да 109). Смяротныя траўмы 78% загінуўшых у ДТЗ пешаходаў атрымалі ў цёмны час сутак. У верасні бягучага года ў 64 ДТЗ пацярпела 53 і загінула 14 пешаходаў.
Аляксандр Арэхаў, начальнік АДАІ Пастаўскага РАУС