З 7 па 17 жніўня Дзяржаўтаінспекцыя правядзе прафілактычнае мерапрыемства «ДЗЯРЖТЭХАГЛЯД»
Супрацоўнікі ДАІ правераць аўтамабілі на наяўнасць допуску да ўдзелу ў дарожным руху. Галоўная мэта мерапрыемства — прыцягненне ўвагі аўтаўладальнікаў да падтрымання свайго транспарту ў тэхнічна спраўным стане.
У гэтым годзе супрацоўнікі ДАІ выявілі больш за 195 тыс. фактаў удзелу ў дарожным руху без пройдзенага тэхагляду. Паўторна на працягу года за такое парушэнне затрымана больш за 75 тыс. вадзіцеляў.
За мінулы год у рэспубліцы на 13% вырасла колькасць ДТЗ з-за тэхнічных непаладак аўтамабіляў. Колькасць загінулых у такіх аварыях людзей павысілася амаль на 67%, параненых – на 74%. У гэтым годзе адбылося 8 ДТЗ, у якіх 3 чалавекі загінулі і 27 атрымалі раненні.
Так, напрыклад, у сталіцы жыхар Мінскага раёна на аўтамабілі «ЗіЛ» наехаў на школьніцу і жанчыну, якія пераходзілі праезную частку на зялёнае святло. Дзяўчынка загінула на месцы аварыі, якая адбылася па прычыне няспраўнай тармазной сістэмы.
У Магілёўскай вобласці мужчына, не маючы права кіравання, сеў за руль няспраўнага «Рэно Меган». У машыны быў заглушаны металічны трубаправод да тармазнога механізму задняга правага кола. Паблізу в. Філатава вадзіцель не справіўся з кіраваннем і наехаў на мясцовую жыхарку, 1939 года нараджэння, якая ад атрыманых траўм памерла на месцы ДТЗ.
Згодна з КоАП, за кіраванне транспартным сродкам без дазволу на допуск яго да ўдзелу ў дарожным руху прадугледжана папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры ад 1 да 3 базавых велічынь. У выпадку паўторнага здзяйснення на працягу года такога ж парушэння накладаецца штраф у памеры ад 2 да 5 базавых велічынь.
Просім усіх аўтаўладальнікаў адказна паставіцца да падтрымання свайго транспарту ў спраўным стане і нагадваем, што своечасова пройдзены тэхагляд – залог бяспекі ўсіх удзельнікаў дарожнага руху!
Аляксандр Арэхаў, начальнік АДАІ Пастаўскага РАУС