З 6 па 15 сакавіка Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць рэспубліканскую прафілактычную акцыю «Беражыце дзяцей!»
У перыяд акцыі арганізавана шырокая інфармацыйная і растлумачальная работа сярод насельніцтва, у працоўных калектывах, у сродках масавай інфармацыі аб асноўных рызыках і пагрозах бяспекі дзяцей на дарозе, неабходнасці няўхільнага выканання правіл бяспечнай перавозкі непаўналетніх.
Ва ўсіх навучальных установах пройдуць сустрэчы, лекцыі, заняткі і гутаркі з дзецьмі, падчас якіх інспектары ДАІ нагадаюць правілы бяспечных паводзін на дарозе і ў транспарце, у дварах, нададуць асаблівую ўвагу правілам пераходу праезнай часткі па нерэгуляваным пешаходным пераходзе, растлумачаць асаблівасці «дарожных пастак», нагадаюць аб выбары бяспечных месцаў для катання на роліках, скейтбордах, веласіпедах і да т.п.
Супрацоўнікі ДАІ ўзмоцняць кантроль выканання вадзіцелямі хуткасных рэжымаў, правіл праезду пешаходнага пераходу і бяспечнай перавозкі дзяцей, засяродзяць увагу на спыненні парушэнняў Правіл дарожнага руху непаўналетнімі, а таксама дарослымі пры суправаджэнні дзяцей.
Вуліцы, праезды, дарогі і тэхнічныя сродкі арганізацыі дарожнага руху паблізу ўстаноў адукацыі будуць абследаваны на наяўнасць недахопаў з мэтай іх неадкладнага ўстаранення.
У 2018 годзе ў рэспубліцы ўзрасла колькасць ДТЗ з удзелам дзяцей (з 303 да 398),
загінулых (з 21 да 22) і параненых (з 303 да 419) у іх непаўналетніх.
У студзені-лютым 2019 года на дарогах краіны загінулі 2 дзіцяці (пасажыр і пешаход) і 44 атрымалі траўмы.
70% ДТЗ з удзелам дзяцей здзяйсняюцца па віне дарослых.
АДАІ Пастаўскага РАУС