З 5 па 9 верасня супрацоўнікі ДАІ выяўляюць нецвярозых вадзіцеляў
З 5 па 9 верасня ДАІ Пастаўскага раёна праводзіць комплекс прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне ДТЗ з удзелам вадзіцеляў транспартных сродкаў, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага ап'янення, а таксама папярэджанне парушэнняў Правіл дарожнага руху з удзелам нецвярозых вадзіцеляў.
Для выяўлення вадзіцеляў транспартных сродкаў, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага ап'янення, у тым ліку тых, хто не мае права кіравання аўтамабілямі, ажыццяўляюцца штодзённыя адпрацоўкі, накіраваныя на выяўленне названых асоб і папярэджанне з іх боку парушэнняў. У вячэрні час, а таксама цёмны час сутак нарады АДАІ штодзённа патрулююць населеныя пункты з мэтай спынення фактаў кіравання транспартнымі сродкамі вадзіцелямі, якія знаходзяцца «пад градусам».
Супрацоўнікі раённага аддзела ДАІ праводзяць шырокамаштабную інфармацыйна-растлумачальную работу аб правілах бяспекі на дарозе сярод вадзіцеляў і ўразлівых удзельнікаў дарожнага руху.
Дзяржаўтаінспектары заклікаюць грамадзян паведамляць па тэлефоне 102 аб фактах кіравання транспартным сродкам асобай, якая знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення, а таксама аб уразлівых удзельніках дарожнага руху, якія сваімі дзеяннямі ствараюць пагрозу бяспецы дарожнага руху.
Згодна з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях за кіраванне транспартам у стане алкагольнага ап'янення памер штрафу складае ад 50 да 100 базавых велічынь з пазбаўленнем права кіравання транспартным сродкам на 3 гады. За ўжыванне алкаголю да неабходнай праверкі, у тым ліку і пасля здзяйснення ДТЗ, вадзіцелю прыйдзецца аплаціць штраф у памеры ад 50 да 100 базавых велічынь з пазбаўленнем права кіравання транспартным сродкам на 3 гады.
Калі асоба кіравала транспартным сродкам у стане ап'янення, альбо перадала кіраванне такой асобе, альбо адмовілася ад праходжання праверкі (агляду) паўторна на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такое ж парушэнне, то ў дачыненні да такой асобы надыходзіць крымінальная адказнасць па арт. 317 КК Рэспублікі Беларусь. Акрамя таго, згодна з ч. 6 арт. 61 КК Рэспублікі Беларусь, незалежна ад права ўласнасці падлягае спецыяльнай канфіскацыі транспартны сродак, якім кіравала асоба, якая здзейсніла злачынства, прадугледжанае артыкулам 317 КК Рэспублікі Беларусь (за выключэннем транспартных сродкаў, якія выбылі з законнага валодання ўласніка (карыстальніка) па-за яго воляй або ў выніку супрацьпраўных дзеянняў іншых асоб).
Аляксандр Арэхаў, начальнік АДАІ АУС райвыканкама