З 28 сакавіка 2024 г. уступае ў сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 верасня 2023 г. № 297 «Аб дзяржаўным уліку і эксплуатацыі грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў»
З 28 сакавіка 2024 г. уступае ў сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 верасня 2023 г. № 297 «Аб дзяржаўным уліку і эксплуатацыі грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў» (далей - Указ).
У 2023 годзе органамі ўнутраных спраў зафіксавана 568 выпадкаў выкарыстання паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь беспілотнымі лятальнымі апаратамі, авіямадэлямі, да 152 парушальнікаў прыняты меры адміністрацыйнага ўздзеяння за парушэнні правіл выкарыстання паветранай прасторы.
Згодна з п.п.1.1 гэтага Указа, фізічным асобам забараняюцца ўвоз на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, захоўванне, абарот, эксплуатацыя і выраб грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў (далей - грамадзянскія БЛА), і авіямадэляў, а таксама выкарыстанне паветранай прасторы грамадзянскімі БЛА. Пад абаротам разумеюцца набыццё, адчужэнне, перадача, а таксама іншыя дзеянні, накіраваныя на ўзнікненне, устанаўленне, спыненне правоў і абавязкаў у дачыненні да грамадзянскага беспілотнага лятальнага апарата і авіямадэлі.
п.п.1.2 увоз на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, захоўванне, абарот, эксплуатацыя і выраб грамадзянскіх БЛА і авіямадэляў, выкарыстанне паветранай прасторы з дапамогай грамадзянскіх БЛА юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі ажыццяўляюцца ў мэтах іх прадпрымальніцкай і прафесійнай дзейнасці з захаваннем патрабаванняў, устаноўленых гэтым Указам.
За парушэнне правіл выкарыстання паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь, заканадаўствам прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па арт.18.35 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях з накладаннем на фізічную асобу штрафу ў памеры да 20 базавых велічынь, а на юрыдычную асобу – да 50 базавых велічынь, пры здзяйсненні таго ж дзеяння паўторна на працягу аднаго года, на фізічную асобу штрафу ў памеры ад 10 да 50 базавых велічынь, а на юрыдычную асобу – ад 20 да 100 базавых велічынь.
У залежнасці ад наступстваў пры фактах парушэння паветранай прасторы, дзеянні вінаватай асобы могуць быць кваліфікаваны як хуліганства, наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці і інш., што цягне за сабой прыцягненне да крымінальнай адказнасці.
Начальнік
аддзела аховы правапарадку
і прафілактыкі Пастаўскага РАУС П.В.Нагановіч