З 27 снежня па 7 студзеня ДАІ па ўсёй краіне правядзе спецмерапрыемства
З 27 снежня 2019-га па 7 студзеня 2020-га ДАІ правядзе рэспубліканскую прафілактычную акцыю «Цвярозасць – норма на дарогах». Асаблівую ўвагу супрацоўнікі ДАІ нададуць нецвярозым удзельнікам дарожнага руху: вадзіцелям і пешаходам.
Справа ў тым, што ў перыяд навагодніх і калядных свят на дарозе адбываецца больш за ўсё парушэнняў, якія прыводзяць да ДТЗ. Галоўная задача – затрымліваць нецвярозых удзельнікаў дарожнага руху, якія парушаюць ПДР.
За парушэнне ПДР пешаходам у цвярозым выглядзе яму належыць штраф да трох базавых велічынь. Калі парушэнне было зафіксавана ў стане алкагольнага ап'янення, то парушальніку прыйдзецца заплаціць да пяці базавых велічынь.
Пазбаўляецца вадзіцельскага пасведчання на тры гады і атрымлівае штраф да 100 базавых велічынь той вадзіцель, якога ўпершыню злавілі за кіраваннем у нецвярозым выглядзе.
Калі парушэнне было зафіксавана паўторна, то гэта ўжо крымінальная адказнасць. Транспартны сродак канфіскуюць, пазбаўляюць правоў. Парушальніку таксама пагражае штраф да 1000 базавых велічынь.
Таксама Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе ўсім жадаючым наведаць святочныя мерапрыемствы на асабістым транспарце загадзя паглядзець у інтэрнэце маршрут. Спланаваць паездку, каб пакінуць транспарт у дазволеных месцах, і не азмрочваць сабе святы, калі эвакуатар павязе машыну.
Аляксандр Арэхаў, начальнік АДАІ РАУС райвыканкама