З 26 кастрычніка па 7 лістапада 2022 года праводзіцца Комплекс дадатковых мер, накіраваных на папярэджанне супрацьпраўных паводзін грамадзян

З 26 кастрычніка па 7 лістапада 2022 года праводзіцца Комплекс дадатковых мер, накіраваных на папярэджанне супрацьпраўных паводзін грамадзян

У Рэспубліцы Беларусь з 26.10.2022 па 07.11.2022 года будзе праводзіцца асноўны этап комплексу дадатковых мер, накіраваных на папярэджанне супрацьпраўных паводзін грамадзян. У ходзе маніторынгу злачынстваў і правапарушэнняў было ўстаноўлена, што рост негатыўнай дынамікі правапарушэнняў і злачынстваў спрыяў, перш за ўсё істотны рост колькасці ўчыненых правапарушэнняў і злачынстваў у сферы сямейна-бытавых адносін, злоўжыванне алкагольнымі напіткамі. Пры гэтым неабходна адзначыць, што найбольш негатыўна стан «п'янай» і бытавой злачыннасці выражана ў сельскай мясцовасці.

Так у ходзе аналізу па г. Паставы і Пастаўскім раёне за 9 месяцаў 2022 года было прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці 268 чалавек, якія знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення ў грамадскім месцы па арт.19.3 КаАП Рэспублікі Беларусь. За ўчыненне гвалтоўных дзеянняў у сферы сямейна-бытавых адносін прыцягнуты 51 чалавек па ч.2 арт.10.1 КаАП Рэспублікі Беларусь. Узбуджана 5 крымінальных спраў прэвентыўнай накіраванасці па арт.186 КК Рэспублікі Беларусь (пагроза забойствам). У сувязі з чым, Пастаўскім РАУС будуць праводзіцца розныя мерапрыемствы прафілактычнай накіраванасці, для зніжэння правапарушэнняў і злачынстваў.

Пастаўскі РАУС просіць, калі Вы валодаеце інфармацыяй аб супрацьпраўных дзеяннях, Вы можаце звярнуцца ў дзяжурную частку АУС Пастаўскага райвыканкама па тэл. 41002, 102 (кругласутачна).