З 25 мая па 5 чэрвеня праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Увага – дзеці!»

З 25 мая па 5 чэрвеня праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Увага – дзеці!»

З 25 мая па 5 чэрвеня праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Увага – дзеці!»

Галоўная мэта дадзенага мерапрыемства – папярэджанне і прафілактыка дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму. Прафілактычная акцыя заклікана прыцягнуць усеагульную ўвагу да праблемы забеспячэння бяспекі дзяцей на дарозе, павысіць узровень адказнасці бацькоў і вадзіцеляў.

За мінулы перыяд 2021 года на тэрыторыі Віцебскай вобласці адбылося 13 дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх. У маі мінулага года было зарэгістравана 8 ДТЗ з удзелам дзяцей.

У дні акцыі аўтамабілі ў светлы час сутак павінны перамяшчацца з уключаным блізкім святлом фар (п.166.9 ПДР). Асаблівая ўвага будзе надавацца захаванню вадзіцелямі хуткаснага рэжыму, правіл праезду пешаходных пераходаў і бяспечнай перавозкі дзяцей.

Дзяржаўтаінспекцыя заклікае вадзіцеляў быць вельмі ўважлівымі пры руху паблізу дзіцячых устаноў, праездзе нерэгуляваных пешаходных пераходаў, прыпынкаў транспарту і ў дварах.

У адпаведнасці з часткай 3 артыкула 18.13 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, за парушэнне вышэйзгаданага пункта ПДР прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе папярэджання або накладання штрафу ў памеры да 3 базавых велічынь.

Паважаныя бацькі! Не забывайце нагадваць сваім дзецям нескладаныя правілы бяспечных паводзін на вуліцах і дарогах. Дамагайцеся, каб захаванне Правіл дарожнага руху ўвайшло ў прывычку і стала нормай паводзін на вуліцы. І не парушайце ПДР самі, дзеля бяспекі сваіх дзяцей. Памятайце, што дзеці да 12 гадоў павінны знаходзіцца ў дзіцячым утрымліваючым прыстасаванні, якое падыходзіць па іх вазе і камплекцыі. Выключэнне складае толькі той выпадак, калі рост дзіцяці складае больш за 150 см. Утрымліваючае прыстасаванне і рэмень бяспекі (якім павінны быць прышпілены ўсе пасажыры) больш, чым на 80% дазволяць захаваць жыццё пры трапленні ў ДТЗ.

Беражыце дзяцей і памятайце, што яны заўсёды глядзяць на вас. Не баяцца, не ведаюць небяспекі. Проста паўтараюць. Будзьце годным прыкладам свайму дзіцяці.

Аляксандр Арэхаў, начальнік АДАІ АУС райвыканкама