З 25 мая па 5 чэрвеня ДАІ правядзе СКМ «Увага, дзеці!»

З 25 мая па 5 чэрвеня ДАІ правядзе СКМ «Увага, дзеці!»

З 25 мая па 5 чэрвеня ДАІ правядзе СКМ «Увага, дзеці!»

У сувязі з заканчэннем навучальнага года і пачаткам летніх канікул, для прыцягнення ўсеагульнай увагі да бяспекі дзяцей на дарозе, павышэння пільнасці вадзіцеляў і бацькоў традыцыйна з 25 мая па 5 чэрвеня Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Увага, дзеці!».

У названы перыяд часу рух транспартных сродкаў у светлы час сутак павінен ажыццяўляцца з уключаным блізкім святлом фар (п.166.9 ПДР).

Дзяржаўтаінспекцыя заклікае вадзіцеляў быць вельмі ўважлівымі пры руху паблізу дзіцячых устаноў, праездзе нерэгуляваных пешаходных пераходаў, прыпынкаў грамадскага транспарту і ў дварах.

Асаблівая ўвага будзе сканцэнтравана на правядзенні прафілактычнай работы з бацькамі. Міліцыянеры наведаюць працоўныя калектывы, растлумачаць прычыны і наступствы ДТЗ з удзелам дзяцей, нагадаюць аб правілах бяспечнай перавозкі непаўналетніх, адказнасці за парушэнні ПДР, а таксама неабходнасці асабістага прыкладу правільных і бяспечных паводзін на дарозе.

Падчас мерапрыемства супрацоўнікі ДАІ нададуць асаблівую ўвагу выкананню вадзіцелямі хуткаснага рэжыму, правіл праезду пешаходных пераходаў і бяспечнай перавозкі дзяцей.