З 25 мая па 5 чэрвеня ДАІ правядзе прафілактычнае комплекснае мерапрыемства «Увага — дзеці!»

З 25 мая па 5 чэрвеня ДАІ правядзе прафілактычнае комплекснае мерапрыемства «Увага — дзеці!»

З 25 мая па 5 чэрвеня ДАІ правядзе прафілактычнае комплекснае мерапрыемства «Увага — дзеці!»
У гэтыя дні транспартныя сродкі павінны рухацца ў светлы час сутак з уключаным блізкім святлом фар або дзённымі хадавымі агнямі. Асаблівую ўвагу інспектары ДАІ нададуць выкананню вадзіцелямі хуткаснага рэжыму, правіл праезду пешаходных пераходаў і бяспечнай перавозкі дзяцей.

Дзяржаўтаінспекцыя заклікае вадзіцеляў быць уважлівымі пры руху паблізу дзіцячых садоў і школ, праездзе нерэгулюемых пешаходных пераходаў, прыпынкаў грамадскага транспарту і ў дварах.

Аляксандр Арэхаў, начальнік АДАІ АУС райвыканкама