З 25 студзеня па 6 лютага Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць комплекс прафілактычных мерапрыемстваў
З 25 студзеня па 6 лютага Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць комплекс прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне ДТЗ з удзелам і па віне ўразлівай катэгорыі ўдзельнікаў дарожнага руху.
Толькі з пачатку бягучага года на тэрыторыі Віцебскай вобласці зарэгістравана 5 дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў. У выніку якіх 1 чалавек загінуў і 4 атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці.
Асноўнай прычынай гібелі людзей з'яўляюцца наезды на пешаходаў, у тым ліку не абазначаных у цёмны час сутак святлоадбіўнымі элементамі. Асаблівую групу рызыкі складаюць нецвярозыя пешаходы, якія часцяком ляжаць у межах праезнай часткі дарогі. Фактарамі, якія спрыяюць здзяйсненню дарожна-транспартных здарэнняў, з'яўляецца ігнараванне пешаходамі Правіл дарожнага руху, а таксама адсутнасць у цёмны час сутак святлоадбіўных элементаў на адзенні пешых удзельнікаў.
ДАІ заклікае вадзіцеляў быць вельмі ўважлівымі і асцярожнымі за рулём, не адцягвацца і пастаянна трымаць на кантролі дарожную сітуацыю, асабліва ў цёмны час сутак. У населеных пунктах, на нерэгуляваных пешаходных пераходах і пры пад'ездзе да іх рухацца з мінімальнай хуткасцю руху, каб у выпадку небяспекі, своечасова зрэагаваць і прадухіліць ДТЗ.
Пешаходаў заклікае праяўляць асцярожнасць і ўважлівасць у дарожным руху. Пры руху ў цёмны час сутак выкарыстоўвайце ў элементах верхняга адзення святлоадбівальныя нашыўкі, устаўкі! Асаблівы зварот да бацькоў! Паклапаціцеся пра бяспеку вашых дзяцей! У абавязковым парадку да ранца або курткі неабходна прышпіліць святлоадбівальны значок! І не забудзьцеся нагадаць юным удзельнікам дарожнага руху аб асноўных Правілах бяспечных паводзін на дарозе!
Дзяржаўтаінспекцыя заклікае грамадзян!
Калі Вы бачыце, што на праезнай частцы або паблізу яе знаходзіцца нецвярозы пешаход, неадкладна паведамляйце па тэлефоне 102 у Пастаўскі РАУС, магчыма, Ваш званок дапаможа захаваць жыццё.
Аляксандр Арэхаў, начальнік АДАІ АУС райвыканкама