З 24 па 31 жніўня ДАІ Пастаўшчыны праводзіць прафілактычнае мерапрыемства

З 24 па 31 жніўня ДАІ Пастаўшчыны праводзіць прафілактычнае мерапрыемства

З 24 па 31 жніўня ДАІ Пастаўшчыны праводзіць прафілактычнае мерапрыемства

Пешаходы і веласіпедысты па-ранейшаму лічацца самымі ўразлівымі і неабароненымі ўдзельнікамі дарожнага руху, для якіх дарога нясе мноства небяспек і пагроз, асабліва пры невыкананні элементарных патрабаванняў ПДР. На жаль, даволі часта сустракаюцца выпадкі, калі пешаходы перабягаюць праезную частку ў неўстаноўленым месцы, ходзяць у нецвярозым стане па праезнай частцы, а ў цёмны час сутак ідуць па дарозе без святлоадбівальных элементаў і іх зусім не відаць. Менавіта такое халатнае і безадказнае стаўленне да ўласнага жыцця і здароўя часцяком і прыводзіць да сур'ёзных трагедый на дарозе!

Дарэчы, за 7 месяцаў бягучага года на тэрыторыі вобласці зарэгістравана 58 дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў, у якіх 13 чалавек загінулі і 45 атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці. З пачатку жніўня на Віцебшчыне адбылося 13 ДТЗ з удзелам уразлівых удзельнікаў дарожнага руху, у выніку якіх адзін чалавек загінуў і 13 атрымалі раненні. З 13 ДТЗ, 6 адбыліся ў сельскай мясцовасці. 

Такім чынам, з мэтай прафілактыкі здзяйснення дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам уразлівых удзельнікаў дарожнага руху, а таксама своечасовага рэагавання на ўскладненне дарожнай абстаноўкі, з 24 па 31 жніўня супрацоўнікі ДАІ праводзяць прафілактычнае мерапрыемства, у рамках якога будзе арганізавана шырокая інфармацыйна-растлумачальная праца аб правілах бяспечных паводзін на дарозе як з боку пешаходаў і веласіпедыстаў, так і з боку вадзіцеляў! Будуць ажыццяўляцца рэйдавыя мерапрыемствы, адпрацоўка нерэгуляваных пешаходных пераходаў, а таксама выступленні ў працоўных калектывах, дзе асаблівы акцэнт будзе зроблены на растлумачэнні новаўвядзенняў у ПДР, якія ўступяць у сваю законную сілу ўжо з 27 кастрычніка 2022 года.

З 24 па 31 жніўня ДАІ Пастаўшчыны праводзіць прафілактычнае мерапрыемства