З 23 па 30 красавіка 2021 года ДАІ праводзіць прафілактычную акцыю «Мотарух – без парушэнняў!»
Аналіз аператыўнай абстаноўкі ў сферы дарожнага руху сведчыць аб тым, што штогод у красавіку-маі абвастраецца праблема траўматызму ўдзельнікаў дарожнага руху па віне вадзіцеляў двухколавых механічных транспартных сродкаў. У студзені-сакавіку 2021 года з іх удзелам здзейснена 9 ДТЗ, у якіх 10 чалавек атрымалі траўмы. Аднак, толькі за два выхадныя дні (10-11.04.2021) на дарогах краіны ў ДТЗ з удзелам матацыклістаў загінулі 2 чалавекі. Такія факты мелі месца ў г. Мінску і Гомельскай вобласці.
У мэтах прафілактыкі ДТЗ з удзелам гэтай катэгорыі вадзіцеляў Дзяржаўтаінспекцыя з 23 па 30 красавіка 2021 года праводзіць прафілактычную акцыю «Мотарух – без парушэнняў!». Падчас мерапрыемстваў будуць праведзены адпрацоўкі населеных пунктаў і прылеглых да іх аўтадарог, накіраваныя на папярэджанне і спыненне парушэнняў Правіл дарожнага руху вадзіцелямі мотатранспарту з прымяненнем негалоснага і змешанага кантролю за дарожным рухам, у тым ліку з выкарыстаннем наяўнага ў падраздзяленнях ДАІ службовага мотатранспарту.
Таксама будзе праведзена інфармацыйна-растлумачальная работа ў працоўных калектывах, установах адукацыі, сярод прадстаўнікоў адпаведных грамадскіх аб'яднанняў і клубаў, з уладальнікамі мотатранспарту аб парадку атрымання вадзіцельскага пасведчання, пастаноўкі матацыкла, мапеда на ўлік, правілах бяспечных паводзін на дарогах пры эксплуатацыі двухколавых транспартных сродкаў.
Дзяржаўтаінспекцыя заклікае ўладальнікаў мотатранспарту да няўхільнага выканання правіл дарожнага руху. Памятайце, перш чым сесці за руль матацыкла, неабходна паклапаціцца аб наяўнасці вадзіцельскага пасведчання адпаведнай катэгорыі. Кіраванне мотатранспартам без адпаведнай катэгорыі цягне накладанне адміністрацыйнага спагнання ў выглядзе штрафу ў памеры ад 5 да 20 базавых велічынь. Тыя ж дзеянні, здзейсненыя паўторна на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні, цягнуць штраф у памеры ад 20 да 50 БВ або адміністрацыйны арышт. Не варта забываць аб выкарыстанні сродкаў пасіўнай бяспекі, у прыватнасці моташлема.
Аляксандр Арэхаў, начальнік АДАІ АУС райвыканкама