З 23 па 25 верасня Пастаўская ДАІ ўзмоцніць кантроль за фізічным станам вадзіцеляў
Праблема кіравання транспартнымі сродкамі асобамі, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага або наркатычнага ап'янення, па-ранейшаму застаецца актуальнай.
Штраф прымяняецца ў залежнасці ад канцэнтрацыі спірту ў крыві або яго пароў у выдыханым паветры: да 0,8 праміле - 100 базавых велічынь (1 БВ - Br32), як і раней, з пазбаўленнем права займацца пэўнай дзейнасцю тэрмінам на тры гады; звыш 0,8 праміле - 200 БВ з пазбаўленнем права займацца пэўнай дзейнасцю тэрмінам на пяць гадоў. Гэты памер штрафу ўстаноўлены і за адмову ад праходжання агляду на прадмет стану алкагольнага або наркатычнага ап'янення, а таксама за ўжыванне алкаголю або наркатычных сродкаў пасля патрабавання аб спыненні або здзяйснення ДТЗ да праходжання агляду.
Разам з тым, Дзяржаўтаінспекцыя звяртае ўвагу на тое, што пагрозу бяспецы дарожнага руху ўяўляюць п'яныя пешаходы. Яны ходзяць па праезнай частцы, часам сядзяць на ёй і нават ляжаць. Часам гэта заканчваецца трагічна: людзі гінуць пад коламі аўто. Дарэчы, такім парушальнікам ПДР таксама пагражае штраф.
Дзяржаўтаінспекцыя заклікае не заставацца абыякавымі да праблемы «п'янага кіравання» грамадзян. Калі вы сталі відавочцам таго, што транспартным сродкам кіруе вадзіцель у стане алкагольнага ап'янення або на праезнай частцы знаходзіцца нецвярозы пешаход або веласіпедыст, неадкладна паведаміце па нумары 102. Памятайце, што ваша свядомасць можа зберагчы чыёсьці жыццё.
Аляксандр Арэхаў, начальнік АДАІ АУС райвыканкама