З 23 мая па 1 чэрвеня МУС праводзіць рэспубліканскую прафілактычную акцыю "Дэкада кібербяспекі "Кібердзеці"
Праваахоўнікі нагадаюць навучэнцам пра бяспечныя паводзіны ў жыцці і камп'ютарнай гульні, а таксама раскажуць, за якія дзеянні ў сетцы Інтэрнэт надыходзіць крымінальная адказнасць з 14 гадоў.
1 чэрвеня, у дзень абароны дзяцей, на плошчы Перамогі ў Віцебску ўпраўленне па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці КМ УУС Віцебскага аблвыканкама прадставіць сваю тэматычную лакацыю.