З 22 па 26 чэрвеня Дзяржаўтаінспекцыя Пастаўскага РАУС праводзіць прафілактычную акцыю «Хуткасць»
Мэта акцыі — умацаванне дысцыпліны вадзіцеляў у выкананні хуткасных рэжымаў.
Павышаная ўвага супрацоўнікаў ДАІ будзе накіравана на прафілактыку перавышэння хуткасных рэжымаў, парушэнняў правіл абгону і манеўравання. Пры нясенні службы інспектары будуць выкарыстоўваць галосны, негалосны і змешаны кантроль за хуткасным рэжымам.
Аналіз аператыўнай абстаноўкі на дарогах вобласці сведчыць аб тым, што ў вяснова-летні перыяд рэзка ўзрастае колькасць ДТЗ, звязаных з перавышэннем вадзіцелямі ўстаноўленай хуткасці руху або ж няправільнага яе выбару вадзіцелем з улікам дарожнай абстаноўкі. Такія дарожна-транспартныя здарэнні, як правіла, прыводзяць да цяжкіх наступстваў.
ДАІ нагадвае, што:
- Перавышэнне хуткасці ад 10 да 20 км/г караецца штрафам да адной базавай велічыні.
- Перавысіўшы хуткасць ад 20 да 30 км/г, прыйдзецца заплаціць ад адной да трох базавых велічынь.
- За перавышэнне на 30 і больш км/г — штраф ад трох да дзесяці базавых велічынь (ад 73 рублёў 50 капеек да 245 рублёў).
Калі падобнае парушэнне на працягу года выяўляецца паўторна, вадзіцеляў штрафуюць на суму ад пяці да пятнаццаці базавых велічынь (ад 122 рублёў 50 капеек да 367 рублёў 50 капеек) або пазбаўляюць права кіравання аўтамабілем на тэрмін да аднаго года.
У мэтах забеспячэння бяспекі на дарогах, захавання жыцця і здароўя людзей, ДАІ заклікае вадзіцеляў выконваць устаноўленыя хуткасныя рэжымы!
Аляксандр Арэхаў, начальнік АДАІ Пастаўскага РАУС