З 21 снежня 2023 г. па 7 студзеня 2024 г. на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і Пастаўскага раёна пройдзе Комплекс прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў супраць жыцця і здароўя грамадзян

Распаўсюджванне п'янства і алкагалізацыя асобных слаёў насельніцтва працягваюць заставацца аднымі з умоў здзяйснення крымінальна каральных дзеянняў.

У цэлым на ўзроўні мінулага года засталася колькасць зарэгістраваных злачынстваў у дадзенай сферы (10 фактаў). Паменшылася колькасць фактаў пагроз забойствам, прычыненнем цяжкіх цялесных пашкоджанняў або знішчэннем маёмасці (5–4). Зарэгістравана 1 злачынства ў сферы хатняга гвалту па лініі ГНіПТЛ, звязаныя з прымяненнем гвалту (сексуальнага) у дачыненні да непаўналетняй (арт.167 КК Рэспублікі Беларусь).

Больш да ўзроўню мінулага года рэгістравалася крымінальных спраў, узбуджаных па прэвентыўных артыкулах (+40%; 5 – 7).

У дзеяздольнасці абмежавана 1 асоба, якая злоўжывае спіртнымі напоямі (АППГ –1).

Як паказвае аналіз, большасць дзеянняў пазначанай катэгорыі здзяйсняецца ў перадвыхадныя і выхадныя дні. Прычынамі абсалютнай большасці з іх з'яўляліся канфлікты паміж знаёмымі альбо сумесна пражываючымі грамадзянамі, якія ўзніклі на глебе празмернага ўжывання алкаголю.

У сувязі з гэтым з 21 снежня 2023 па 07 студзеня 2024 года на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і Пастаўскага раёна, у мэтах прыняцця сістэмных мер індывідуальнай прафілактыкі асабліва цяжкіх і цяжкіх злачынстваў будзе праводзіцца асноўны этап рэспубліканскай прафілактычнай акцыі «Комплекс прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў супраць жыцця і здароўя грамадзян».

Дадзенае мерапрыемства пройдзе з удзелам усіх суб'ектаў прафілактыкі, у тым ліку ўрачоў-нарколагаў, спецыялістаў службы занятасці і сацыяльнай абароны, прадстаўнікамі УП «ЖКГ». Вартавыя парадку накіруюць фокус увагі, у першую чаргу, на беспрацоўных падуліковых і аматараў спіртнога. Пры наяўнасці падстаў іх накіруюць у лячэбна-працоўныя прафілакторыі.

Акрамя таго, нададуць увагу неспрыяльным сем'ям, дзе пражываюць пажылыя або непаўналетнія, сем'ям, у якіх непаўналетнія прызнаны знаходзячыміся ў сацыяльна-небяспечным становішчы, а таксама дэбашырам, на якіх то і справа скардзяцца суседзі.

Калі вам стала вядома аб тым, што ў той ці іншай сям'і склалася неспрыяльная абстаноўка, узнікаюць канфліктныя сітуацыі, члены сям'і злоўжываюць спіртнымі напоямі, дзеці знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы, пераканаўча просім вас паведаміць дадзеную інфармацыю ў АУС Пастаўскага райвыканкама па тэлефоне 102, 4-10-02. Магчыма, гэтым вы захаваеце чыёсьці здароўе ці жыццё.

Таксама напамінаем, што кожную сераду на грамадскіх пунктах аховы правапарадку ўчастковыя інспектары праводзяць прыём грамадзян. У горадзе з 17.00 да 20.00, у сельскай мясцовасці з 10.00 да 13.00.