З 20 па 30 кастрычніка ДАІ праводзіць рэспубліканскую прафілактычную акцыю "Не будзь нябачнікам на дарозе!"

З 20 па 30 кастрычніка ДАІ праводзіць рэспубліканскую прафілактычную акцыю "Не будзь нябачнікам на дарозе!"

З 20 па 30 кастрычніка ДАІ праводзіць рэспубліканскую прафілактычную акцыю "Не будзь нябачнікам на дарозе!"

У сувязі са скарачэннем светлавога дня, паніжэннем тэмпературы паветра і ападкамі дарожная абстаноўка можа ўскладніцца. Ужо сёння чакаецца дождж, мокры снег і замаразкі. У такое надвор'е ўсім удзельнікам дарожнага руху неабходна быць вельмі ўважлівымі і асцярожнымі.

Вадзіцелям не варта рабіць рэзкіх манеўраў, трэба быць гатовымі да раптоўнага з'яўлення на праезнай частцы людзей. Пешаходам неабходна карыстацца флікерамі, пераходзіць дарогу толькі ва ўстаноўленых месцах і пераканаўшыся, што ўсе аўтамабілі паспяваюць спыніцца.

З мэтай мінімізацыі негатыўных тэндэнцый у сферы бяспекі дарожнага руху Дзяржаўтаінспекцыя правядзе з 20 па 30 кастрычніка рэспубліканскую прафілактычную акцыю "Не будзь нябачнікам на дарозе!". У першую чаргу яна накіравана на папярэджанне ДТЗ з удзелам пешаходаў і веласіпедыстаў, заклікана нагадаць аб важнасці выкарыстання святлоадбівальных элементаў і камізэлек павышанай бачнасці ў цёмны час сутак.

Па ўсёй краіне нарады ДПС будуць набліжаны да аварыйна-небяспечных участкаў дарог, пешаходных пераходаў, пракантралююць выкананне ПДР пешаходамі і веласіпедыстамі, асабліва ў цёмны час сутак. Павышаную ўвагу нададуць тым, хто знаходзіцца ў стане ап'янення.

Таксама да 30 кастрычніка ДАІ праводзіць комплекс прафілактычных мерапрыемстваў па павышэнні бяспекі пасажырскіх перавозак у нерэгулярных зносінах (аўтобусамі і аўтамабілямі таксі).

Памятайце, што ўсе, хто знаходзіцца ў транспартным сродку, павінны быць прышпілены, а дзеці перавозіцца ў спецыяльных утрымліваючых прыстасаваннях, якія адпавядаюць вазе і росту. Забеспячэнне бяспекі дзяцей - задача дарослых. Асабістым прыкладам прывівайце ім правілы бяспечных паводзін.