З 19 па 25 студзеня ў Віцебску і Віцебскай вобласці праходзіць маштабная прафілактычная акцыя «Тыдзень кібербяспекі»
Яе мэта — павысіць лічбавую пісьменнасць насельніцтва і процідзейнічаць кіберзлачыннасці, узровень якой працягвае няўхільна расці.
Актуальнасць падобных ініцыятыў пацвярджаюць трывожныя даныя статыстыкі. Толькі за першую палову студзеня бягучага года ў паўночным рэгіёне было зарэгістравана 11 зваротаў грамадзян, якія пацярпелі ад дзеянняў кібермахляроў. Агульны фінансавы ўрон ад гэтых злачынстваў склаў звыш 150 тысяч беларускіх рублёў.