З 19 па 25 студзеня ДАІ праводзіць комплекс прафілактычных мерапрыемстваў «Захавай жыццё дзіцяці!»
За мінулы перыяд 2024 года на тэрыторыі Віцебскай вобласці адбылося 2 ДТЗ з удзелам непаўналетніх, у якіх траўмаваны дзіця-пешаход і дзіця-пасажыр.
У 2023 годзе назіраўся рост ДТЗ з удзелам дзяцей-пасажыраў (2022 -11, 2023 - 14). У 2 аварыях, у якіх загінулі дзеці-пасажыры. Па выніках года, у шэрагу раёнаў узрасла колькасць ДТЗ з удзелам дзяцей-пасажыраў:
Віцебскі раён (з 2 да 4),
Расонскі раён (з 0 да 2),
Докшыцкі і Шумілінскі раёны (з 0 да 1).
Таксама па выніках 2023 года павялічылася колькасць ДТЗ з удзелам дзяцей-пешаходаў, у 16 ДТЗ пацярпела 18 непаўналетніх (2022 -15):
у г.Віцебску (з 4 да 8),
у г.Оршы,
у Расонскім (з 0 да 2),
у Полацкім і Пастаўскім (з 0 да 1) раёнах.
Галоўная мэта прафілактычнай акцыі – мінімізацыя негатыўных тэндэнцый, своечасовага рэагавання на існуючую дарожна-транспартную абстаноўку ў сферы дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, на аснове аналізу аварыйнасці і прагнозных паказчыкаў.
Аляксандр Арэхаў, начальнік АДАІ АУС райвыканкама