З 19 па 24 лістапада на тэрыторыі Пастаўскага раёна супрацоўнікі ДАІ правядуць інфармацыйную кампанію

З 19 па 24 лістапада на тэрыторыі Пастаўскага раёна супрацоўнікі ДАІ правядуць інфармацыйную кампанію

З 19 па 24 лістапада на тэрыторыі Пастаўскага раёна супрацоўнікі ДАІ правядуць інфармацыйную кампанію

«Час стаць прыкметным!» — пад такой назвай пройдуць мерапрыемствы, накіраваныя на прафілактыку дарожна-транспартнага траўматызму з удзелам уразлівых удзельнікаў дарожнага руху і мінімізацыі негатыўных тэндэнцый у сферы бяспекі дарожнага руху.

У рамках кампаніі будзе актывізавана тлумачальная работа сярод насельніцтва і ў працоўных калектывах. У месцах масавага наведвання грамадзян размесцяць друкаваную прадукцыю па адпаведнай тэматыцы. Запланаваны выбарачны маніторынг аб'ектаў гандлю на прадмет наяўнасці ў продажы святлоадбівальнай прадукцыі. Асаблівая ўвага будзе нададзена ўчасткам вулічна-дарожнай сеткі, дзе існуе найбольшая рызыка здзяйснення наездаў на пешаходаў. Таксама будуць праведзены кантрольныя праверкі работы.

У студзені-кастрычніку 2019 года на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь здзейснена 2750 дарожна-транспартных здарэнняў з пацярпелымі: 395 чалавек загінулі і 2939 атрымалі цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці. Пры гэтым у цёмны час сутак адбылося 870 ДТЗ, у якіх 202 чалавекі загінулі і 833 атрымалі цялесныя пашкоджанні. Крыху больш за 68% загінулых — гэта ўразлівыя ўдзельнікі дарожнага руху: пешаходы, веласіпедысты.

Аляксандр Арэхаў, начальнік АДАІ раённага аддзела ўнутраных спраў райвыканкама