З 18 па 22 сакавіка ДАІ праводзіць спецмерапрыемства «Хуткасць»
Прафілактычныя мерапрыемствы ДАІ стартуюць з пятніцы 18 сакавіка і працягнуцца па аўторак, 22 сакавіка, уключна.
Мерапрыемствы накіраваны на папярэджанне ДТЗ па прычыне перавышэння хуткасці. Дадзеныя парушэнні інспектары будуць выяўляць з прымяненнем галоснага, негалоснага і змешанага кантролю, а таксама з дапамогай сучасных тэхнічных сродкаў.
— Перавышэнне хуткасці па-ранейшаму застаецца адной з асноўных прычын здзяйснення дарожных аварый. Такія здарэнні, як правіла, спалучаныя з гібеллю людзей і цяжкай матэрыяльнай альбо маральнай шкодай, — адзначылі ў ДАІ.
Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што па арт. 18.12 КаАП за перавышэнне ўстаноўленай хуткасці руху прадугледжана адказнасць:
- ад 10 да 20 км/г — штраф у памеры да 1 базавай велічыні;
- ад 20 да 30 км/г — ад 1 да 3 базавых;
- ад 30 да 40 км/г — ад 3 да 10 базавых;
- на 40 км/г і больш — ад 8 да 12 базавых.
За паўторнае перавышэнне хуткасці звыш 20 км/г на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання можна атрымаць штраф ад 5 да 15 базавых велічынь або пазбавіцца права займацца пэўнай дзейнасцю тэрмінам да 1 года (не прымяняецца пры фіксацыі перавышэння ўстаноўленай хуткасці руху спецыяльнымі тэхнічнымі сродкамі, якія працуюць у аўтаматычным рэжыме).
Аляксандр Арэхаў, начальнік АДАІ АУС райвыканкама