З 18 студзеня на тэрыторыі Пастаўскага раёна стартавала рэспубліканская акцыя «Бяспека – у кожны дом!»

З 18 студзеня на тэрыторыі Пастаўскага раёна стартавала рэспубліканская акцыя «Бяспека – у кожны дом!»

З 18 студзеня на тэрыторыі Пастаўскага раёна стартавала рэспубліканская акцыя «Бяспека – у кожны дом!»

З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх з 18 студзеня па 19 лютага на тэрыторыі Пастаўскага раёна пройдзе рэспубліканская акцыя «Бяспека – у кожны дом!». Галоўная задача акцыі – прыцягненне ўвагі грамадзян да праблемы ўзнікнення пажараў і гібелі ад іх людзей, а таксама правядзенне масавай растлумачальнай работы сярод насельніцтва па пытаннях папярэджання надзвычайных сітуацый.

Неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне правіл эксплуатацыі пячнога ацяплення і электраабсталявання, дзіцячае свавольства з агнём з'яўляюцца самымі распаўсюджанымі прычынамі ўзнікнення пажараў. Аналіз прычын пажараў паказвае, што віноўнікамі большасці з іх з'яўляюцца самі жыльцы, якія грэбуюць элементарнымі правіламі пажарнай бяспекі. А нярэдка неасцярожнасць пераходзіць у нядбайнасць.

Акцыя будзе праходзіць у 5 этапаў.

Першы этап пачнецца 18 студзеня і працягнецца да 22 студзеня. Гэты этап будзе накіраваны на правядзенне прафілактычных мерапрыемстваў пры правядзенні пасяджэнняў АПАП у адным з сельскіх Саветаў і ў цэнтры псіхалагічнага здароўя УАЗ «Пастаўская ЦРБ». На першым этапе акцыі работнікі МНС будуць надаваць асаблівую ўвагу рабоце з асобамі, якія злоўжываюць алкаголем і вядуць асацыяльны лад жыцця. Для іх будуць арганізаваны прафілактычныя дыялогі з прадстаўнікамі суб'ектаў прафілактыкі, практычныя заняткі, тэматычныя мерапрыемствы «Цвярозы погляд на бяспеку», работа інтэрактыўных навучальных пляцовак.

На другім этапе, які пройдзе з 25 студзеня па 29 студзеня, выратавальнікі праявяць увагу і клопат пажылым грамадзянам і жыхарам сельскіх населеных пунктаў. Мерапрыемства пройдзе ў аддзяленні дзённага знаходжання, на базе ДУ «Пастаўскі ТЦСАН». Гэты этап будзе напоўнены шэрагам новых актыўнасцей: інтэрактыўныя гутаркі «Сакрэт бяспекі» і «Назаві цану».

Вельмі важная аўдыторыя - гэта наша моладзь, гэта школьнікі старшых класаў і студэнты, на якіх трэба рабіць асаблівы ўхіл. З 1 па 5 лютага, у рамках трэцяга этапу акцыі, выратавальнікі сустрэнуцца з навучэнцамі сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы, а таксама з навучэнцамі выпускных класаў школ г. Паставы. Пры правядзенні мерапрыемства будуць выкарыстаны наступныя формы работы: гутаркі і гульнявыя праграмы, віктарыны, анкетаванне і дэманстрацыя навучальных відэафільмаў, адпрацоўка планаў эвакуацыі.

Мэтавай аўдыторыяй чацвёртага этапу акцыі стануць працоўныя калектывы. З 8 па 12 лютага прафілактычнымі мерапрыемствамі будуць ахоплены 3 арганізацыі Пастаўскага раёна.

Заключны этап акцыі пачнецца 15 лютага і працягнецца да 19 лютага. Для больш шырокага ахопу насельніцтва мерапрыемствы будуць праходзіць у месцы з масавым знаходжаннем людзей на базе гандлёвага аб'екта «Санта». Фінальныя мерапрыемствы будуць прадстаўлены інтэрактыўнымі пляцоўкамі бяспекі, у якіх прымуць удзел актывісты БМГСАП.

На працягу ўсёй акцыі з работнікамі МНС будуць прымаць удзел актывісты маладзёжнага руху выратавальнікаў-пажарных, студэнты, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый.