З 17 па 27 сакавіка ДАІ праводзіць прафілактычнае мерапрыемства "Дзіця — галоўны пасажыр!"

Дзіця - галоўны пасажыр!

Пад такім дэвізам Дзяржаўтаінспекцыя правядзе прафілактычнае мерапрыемства з 17 па 27 сакавіка. Яно прысвечана прадухіленню дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, папярэджанню ДТЗ з удзелам дзяцей-пасажыраў, прапагандзе выкарыстання дзіцячых утрымліваючых прылад.

Супрацоўнікі ДПС узмоцняць кантроль за выкананнем вадзіцелямі хуткасных рэжымаў і правіл бяспечнай перавозкі непаўналетніх асабістым транспартам, маршрутнымі таксі, а таксама арганізаваных груп дзяцей аўтобусамі ў нерэгулярных зносінах і школьнымі аўтобусамі. Акрамя таго, інспектары будуць дзяжурыць на найбольш напружаных участках вуліц і дарог паблізу школ, спыняць парушэнні ПДР непаўналетнімі, а таксама дарослымі пры суправаджэнні дзяцей.

У перыяд акцыі будзе арганізавана шырокая інфармацыйная і растлумачальная работа аб асноўных рызыках і пагрозах бяспекі на дарозе, аб неабходнасці няўхільнага выканання патрабаванняў перавозкі непаўналетніх з выкарыстаннем дзіцячых утрымліваючых прылад, правілах іх выбару і ўстаноўкі.

Дзяржаўтаінспекцыя заклікае бацькоў бяспечна перавозіць дзяцей, а таксама нагадаць юным пешаходам і веласіпедыстам аб правілах перасячэння праезнай часткі.

За два месяцы бягучага года на дарогах краіны загінулі трое дзяцей (усе пасажыры) і 38 атрымалі траўмы. 9 з 10 такіх ДТЗ адбываюцца па віне дарослых.

Аляксандр Арэхаў, начальнік АДАІ АУС райвыканкама