З 17 студзеня ДАІ праводзіць прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні ДТЗ
За студзень-снежань 2021 г. на тэрыторыі Віцебскай вобласці зафіксавана аналагічная перыяду 2020 г. колькасць ДТЗ з удзелам пешаходаў. Пры гэтым, колькасць загінуўшых знізілася, а пацярпелых — павялічылася. Значна павялічылася колькасць загінуўшых і параненых у ДТЗ з удзелам веласіпедыстаў.
Аднымі з асноўных прычын ДТЗ з'яўляецца чалавечы фактар і недастатковасць навыкаў бяспечных паводзін удзельнікаў дарожнага руху. Да таго ж сказваецца ўплыў і сезоннага фактару (кароткі светлавы дзень, туман, ападкі).
У сувязі з гэтым, у перыяд з 17 студзеня 2022 г. па 6 лютага 2022 г. будзе праводзіцца комплекс прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне ДТЗ, якія здзяйсняюцца з удзелам і па віне ўразлівай катэгорыі ўдзельнікаў дарожнага руху.
Будуць кантралявацца нерэгуляваныя пешаходныя пераходы на факт парушэння ПДР вадзіцелямі транспартных сродкаў, якія не даюць перавагі ў руху пешаходам. Таксама пройдуць рэйдавыя мерапрыемствы па выяўленні парушэнняў ПДР уразлівымі ўдзельнікамі дарожнага руху.
Аляксандр Арэхаў, начальнік АДАІ АУС райвыканкама