З 16 верасня стартуе акцыя «З клопатам аб бяспецы малой Радзімы»

З 16 верасня стартуе акцыя «З клопатам аб бяспецы малой Радзімы»

З 16 верасня стартуе акцыя «З клопатам пра бяспеку малой Радзімы»

16 верасня ў рэспубліцы стартуе інфармацыйна-прапагандысцкая кампанія «З клопатам пра бяспеку малой Радзімы», якая працягнецца да 4 кастрычніка. Мэта кампаніі – папярэджанне пажараў з-за неасцярожнага абыходжання з агнём і гібелі на іх людзей сталага ўзросту.

Пенсіянеры – адна з найважнейшых катэгорый насельніцтва, якая знаходзіцца пад пільнай увагай МНС. Для прыцягнення іх да пытанняў бяспекі ратавальнікі выкарыстоўваюць розныя формы работы, імкнучыся дастукацца да кожнага пажылога чалавека і ўцягнуць яго ў правядзенне маштабнай рэспубліканскай акцыі «З клопатам пра бяспеку малой Радзімы».

Мерапрыемствы кампаніі пройдуць на рынках, у тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, паштовых аддзяленнях, аўтакрамах, дамах культуры і іншых аб'ектах, размешчаных у населеных пунктах.

Каб прыцягнуць цікавасць насельніцтва да пытанняў бяспекі грамадзян ратавальнікі выкарыстоўваюць розныя спосабы правядзення мерапрыемстваў. Гэта і інтэрактыўныя навучальныя заняткі з дэманстрацыяй фільмаў і ролікаў, «Кірмашы бяспекі», святы «Бяспечная вёска» або «Бяспечны двор», канцэрты, шоу-праграмы «Прыпеўкі бяспекі», конкурсы «СуперСТАР + ЮнСпас» або «Мудрасць. Вопыт. Бяспека».

Гэта толькі невялікі пералік тых мерапрыемстваў, якія правядуць ратавальнікі з пажылымі грамадзянамі ў рамках кампаніі «З клопатам пра бяспеку малой Радзімы».