З 15 па 21 сакавіка ДАІ праводзіць комплекс прафілактычных мерапрыемстваў «Жыццё — не гульня. Другога шанцу не будзе!»
З пачатку 2021 года ў Віцебскай вобласці зафіксавана 5 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх пацярпелі дзеці. Двое загінулі, 4 дзіцяці атрымалі раненні.
З 15 па 21 сакавіка 2021 года Дзяржаўтаінспекцыя Віцебскай вобласці правядзе комплекс прафілактычных мерапрыемстваў "Жыццё — не гульня. Другога шанцу не будзе!". Галоўнай мэтай праводзімых мерапрыемстваў стане папярэджанне ДТЗ з удзелам дзяцей, а таксама пешаходаў у цэлым.
Інспектары ДАІ ўзмоцняць кантроль за выкананнем ПДР у частцы прадастаўлення перавагі пешаходам на нерэгуляваных пешаходных пераходах. Таксама асаблівая ўвага будзе нададзена перавозцы дзяцей у аўтамабілях. Ва ўстановах адукацыі Віцебскай вобласці правядуцца сустрэчы па тэматыцы прафілактычных мерапрыемстваў.
Даведачна:
1 студзеня недалёка ад вёскі Замасточча Докшыцкага раёна сутыкнуліся "Skoda Rapid" і маршрутка "Mercedes". У выніку ДТЗ пацярпелі вадзіцель 1981 года нараджэння, які знаходзіўся за рулём "Skoda", а таксама пасажыр 1984 года нараджэння. Двое дзяцей 2010 і 2013 гадоў нараджэння, якія знаходзіліся ў салоне легкавушкі, загінулі на месцы здарэння.
Раніцай 2 сакавіка ў Віцебску на нерэгуляваным пешаходным пераходзе па вуліцы Максіма Горкага 60-гадовы вадзіцель "Geely" здзейсніў наезд на 16-гадовую дзяўчыну. Пешахода даставілі ў рэанімацыю.
Аляксандр Арэхаў, начальнік АДАІ АУС райвыканкама