З 14 па 20 верасня 2021 года на тэрыторыі Віцебскай вобласці праводзіцца прафілактычная акцыя «Дзе прытон – наведай гэты дом!»

З мэтай прафілактыкі злачынстваў і правапарушэнняў супраць жыцця і здароўя грамадзян, асабліва тых, што здзяйсняюцца ў месцах збору асоб асацыяльных паводзін, у перыяд часу з 14 па 20 верасня 2021 года на тэрыторыі Віцебскай вобласці праводзіцца прафілактычная акцыя «Дзе прытон - наведай гэты дом!».

Калі Вы валодаеце інфармацыяй аб жыллі і іншых месцах, сістэматычна выкарыстоўваемых для збору асоб асацыяльных паводзін, распіцця спіртных напояў, просім паведаміць у Пастаўскі РАУС па тэлефонах: АДС - 4 10 02, мтс. (29) 5102945, 102.