З 14 па 17 красавіка Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць дадатковыя меры па папярэджанні ДТЗ з удзелам мотатранспарту

На вуліцах горада з надыходам спрыяльнага надвор'я ўсё часцей сталі з'яўляцца вадзіцелі двухколавага транспарту: матацыклісты, вадзіцелі мапедаў і скутэраў. Практыка паказвае, што з павелічэннем на дарогах колькасці такога роду транспарту расце і колькасць дарожных аварый з іх удзелам.

У перыяд правядзення прафілактычных мерапрыемстваў з мэтай папярэджання і спынення фактаў парушэння ПДР дадзенай катэгорыяй вадзіцеляў супрацоўнікі ДАІ арганізуюць рэйды, у ходзе якіх будуць ва ўзмоцненым рэжыме спыняць грубыя парушэнні ПДР і хуліганскія дзеянні з боку вадзіцеляў двухколавых механічных транспартных сродкаў. Асаблівую ўвагу праваахоўнікі нададуць фізічнаму стану вадзіцеляў і наяўнасці ў іх вадзіцельскага пасведчання адпаведнай катэгорыі, а таксама захаванню хуткаснага рэжыму і правіл манеўравання.

Аляксандр Арэхаў, начальнік АДАІ РАУС райвыканкама