З 12 па 17 сакавіка 2024 года праводзіцца комплекс дадатковых мер па прафілактыцы злачынстваў у дачыненні да пажылых грамадзян

З 12 па 17 сакавіка 2024 года праводзіцца комплекс дадатковых мер па прафілактыцы злачынстваў у дачыненні да пажылых грамадзян

З 12 па 17 сакавіка 2024 года праводзіцца комплекс дадатковых мер па прафілактыцы злачынстваў у дачыненні да пажылых грамадзян»

Па выніках 2-х месяцаў 2024 года на тэрыторыі Віцебскай вобласці колькасць грамадзян (60 гадоў і старэйшыя), якія пацярпелі ў выніку злачынстваў, павялічылася са 150 да 163 або на 8,7%. Найбольшая колькасць пажылых грамадзян сталі пацярпелымі ў выніку крадзяжоў маёмасці шляхам мадыфікацыі камп'ютарнай інфармацыі (9,2%), крадзяжоў (28,2%) і здзяйснення махлярстваў (40,5). Пры гэтым з 66 пажылых грамадзян, якія сталі ахвярамі махляроў, 41 пацярпеў у выніку «тэлефонных махлярстваў».

З мэтай папярэджання злачынстваў у дачыненні да асоб пажылога ўзросту, а таксама ажыццяўлення мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне асабістай і маёмаснай бяспекі дадзенай катэгорыі грамадзян, у тым ліку адзінокіх і адзінока пражываючых грамадзян аддзелам унутраных спраў Пастаўскага райвыканкама на тэрыторыі Пастаўскага раёна ў перыяд з 12 па 17 сакавіка 2024 года праводзіцца комплекс дадатковых мер па прафілактыцы злачынстваў у дачыненні да пажылых грамадзян».

У ходзе дадзеных мерапрыемстваў будуць наведвацца пажылыя грамадзяне, з мэтай правядзення прафілактычных гутарак, растлумачэння спосабаў абароны ад злачынных замахаў з уручэннем прафілактычных улётак. Супрацоўнікі міліцыі будуць размяшчаць у арганізацыях, у якіх гэта прадугледжана, а таксама ў месцах з масавым знаходжаннем грамадзян прафілактычнай інфармацыі. Праводзяцца прафілактычныя выступленні ў працоўных калектывах з мэтай давядзення складанай абстаноўкі і найбольш распаўсюджаных відах махлярстваў і спосабаў абароны ад іх. На рэгіянальным тэлеканале «Паставы ТБ» размешчаны сюжэт па дадзеных мерапрыемствах.

 

Старшы інспектар прафілактыкі аддзела аховы

правапарадку і прафілактыкі

АУС Пастаўскага райвыканкама

старшы лейтэнант міліцыі                                                    Ю.А. Смірноў