З 11 па 28 лютага Пастаўская Дзяржаўтаінспекцыя правядзе спецыяльны комплекс мерапрыемстваў «Пешаход»

Надзвычайную ўвагу на пешаходаў звернуць супрацоўнікі Пастаўскай Дзяржаўтаінспекцыі з 11 па 28 лютага падчас спецыяльнага комплексу мерапрыемстваў «Пешаход», накіраваных на прафілактыку дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам і па віне пешаходаў.

Штодня асабовы склад АДАІ будзе ажыццяўляць нагляд за выкананнем правіл пераходу праезнай часткі, сачыць за тым, каб гараджане не знаходзіліся на дарозе без флікераў. Асаблівую ўвагу нададуць тым участкам вулічна-дарожнай сеткі, дзе існуе найбольшая рызыка здзяйснення наездаў на пешаходаў і веласіпедыстаў.

Таксама інспектары правядуць прафілактычныя гутаркі ва ўстановах адукацыі, тэматычныя выступленні ў працоўных калектывах, падчас якіх раскажуць пра прычыны ДТЗ з удзелам пешаходаў, асноўныя пагрозы і сезонныя фактары, пра правілы выкарыстання святлоадбівальных элементаў, а таксама нагадаюць пра адказнасць за парушэнне ПДР.

Аляксандр Арэхаў, начальнік АДАІ Пастаўскага РАУС