З 10 па 16 сакавіка на Пастаўшчыне праходзіць прафілактычная акцыя «Дом без насілля».

З 10 па 16 сакавіка на Пастаўшчыне праходзіць прафілактычная акцыя «Дом без насілля».


У вырашэнні праблем насілля ў сям'і ў Пастаўскім раёне вам дапамогуць: . — Праваахоўныя органы. Калі вы падвяргаецеся сямейнай жорсткасці, звярніцеся ў 

праваахоўныя органы па тэлефоне 102, 3 13 02 або ў Пастаўскі РАУС па адрасе: г.Паставы, вул.Савецкая, 43; — Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, у штаце якога ёсць псіхолагі, спецыялісты па сацыяльнай рабоце, якія дапамогуць разабрацца ў праблеме; — Медыцынскія ўстановы.

Калі Вы пацярпелі ад фізічнага насілля, звярніцеся па медыцынскую дапамогу, зафіксуйце пабоі. У далейшым заключэнне ўрача дапаможа пакараць злачынцу.

На тэрыторыі Пастаўскага раёна ёсць крызісны пакой для часовага знаходжання асоб, якія пацярпелі ад насілля ў сям'і.

Вы не самотныя — ёсць людзі, якія гатовыя аказаць вам дапамогу і падтрымаць вас. Звярніцеся па дапамогу!