З 1 па 23 лютага на тэрыторыі Пастаўскага раёна пройдзе рэспубліканская акцыя «Бяспека – у кожны дом!»
Як паказвае статыстыка, часцей за ўсё пажар з'яўляецца вынікам няведання альбо ігнаравання грамадзянамі правіл пажарнай бяспекі. Мінулы год паказаў, што лідзіруючыя пазіцыі сярод прычын пажараў, па-ранейшаму ўтрымліваюць неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне правіл устаноўкі і эксплуатацыі пячнога ацяплення і парушэнне правіл бяспекі пры эксплуатацыі электраабсталявання. Пры гэтым варта разумець, што не заўсёды ўдаецца пазбегнуць ахвяр.
Каб яшчэ раз звярнуць увагу людзей на праблему пажараў і гібелі людзей ад іх, у перыяд правядзення акцыі выратавальнікі правядуць шэраг прафілактычных мерапрыемстваў.
Акцыя будзе праходзіць у 2 этапы.
Першы этап прадугледжвае працу з шматдзетнымі сем'ямі і сем'яў, дзе дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, і будзе праходзіць з 1 па 14 лютага. У ходзе дадзенага этапу запланаваны наведванні домаўладанняў вышэйзгаданых катэгорый з правядзеннем прафілактычных і інструктыўна-тлумачальных гутарак з бацькамі, інтэрактыў з усімі членамі сям'і аб захаванні правіл бяспекі ў побыце, пры эксплуатацыі пячнога ацяплення і электраабсталявання, аб небяспецы пакідання дзяцей адных без нагляду.
З 15 па 23 лютага пройдуць мерапрыемствы другога этапу акцыі, якія ахопяць гандлёвыя аб'екты, інтэрнаты прадпрыемстваў і арганізацый, месцы з масавым знаходжаннем людзей. Тут запланавана праца інтэрактыўных пляцовак і інфацэнтраў, дзе кожны жадаючы зможа атрымаць кваліфікаваную кансультацыю па пытаннях бяспекі дома, запоўніць чэк-ліст бяспекі, атрымаць наглядна-выяўленчую прадукцыю і г.д. Для пражываючых у інтэрнатах будуць арганізаваны майстар-класы па выкарыстанні першасных сродкаў пажаратушэння, аказанні першай дапамогі. Кожны жадаючы зможа прыняць удзел у віктарынах па АБЖ і выйграць запрашэнні ў цэнтр бяспекі МНС.
Фінальныя мерапрыемствы пройдуць у цэнтрах культуры, установах адукацыі, цэнтрах бяспекі МНС і іміджавых аб'ектах. Удзельнікі акцыі змогуць паспрабаваць свае сілы ў спартландыі «Сямейныя старты», дабрачынных марафонах «Неабыякавае сэрца», «У стыхій няма сэрца, а ў МНС – вялікае сэрца», фестывалях «Калі сям'я разам, тады і душа на месцы» і «Разам дружная і бяспечная сям'я», «Шматдзетная сям'я – сем Я» або «Бяспечны дом – вялікая сям'я».