Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Храм Постав Ночная набережная Дворец Тызенгауза Поставы ночью Набережная
Храм Постав
Храм Постав
Ночная набережная
Дворец Тызенгауза
Поставы ночью
Набережная
Главная / Новости / Новости района
22 ноября 2022

Закарагодзяць у акрузе Бай і Зюзя.

«Добры дзень. Чытаў на вашым сайце, што ў Азёркі вяртаецца Зюзя Паазерскі. Можа, падкажаце, як трапіць на экскурсію, дзе знайсці кантакты?»

Гэта пытанне ў інстаграм-акаўнце «Пастаўкага краю» задаў падпісчык Аляксандр. Адказаць на яго папрасілі інструктара-метадыста па турызме Пастаўскага фізкультурна-спартыўнага клуба Наталію Карнілаву.

— Зюзя сапраўды вяртаецца, — расказвала яна. — Першае прадстаўленне для турысцкіх груп у Азёрках запланавана на 16 снежня. Цяпер актыўна рыхтуемся да яго: дапрацоўваем сцэнарый асноўнай праграмы «Бай і Зюзя карагодзяць у агрузе», шчыруем над касцюмамі, рэпеціруем з акцёрамі, якія сыграюць міфічных герояў: Карачуна, Напасцю, Тэклю, Бадзюлю і іншых. Шмат часу ўдзяляем рэкламе праграмы сярод беларускіх турыстычных фірм. 

 У саміх Азёрках поўным ходам ідзе добраўпарадкаванне тэрыторыі. Гасцей там плануем прымаць да 15 сту­дзеня. 31 снежня, 1—2 студзеня Зюзя і Дзед Бай будуць на выхадных. Паўдзельнічаць у забаўляльнай праграме з пачастункамі і экскурсіяй па СТК «Азёркі» ў складзе тургрупы будзе каштаваць 25 рублёў у выхадныя і святочныя дні, 20 — у будныя. Школьнікам — танней. Цяпер ідзе актыўны прыём калектыўных заявак. Як толькі з’явіцца інфармацыя для індывідуальных наведвальнікаў, змесцім яе ў сацсетках і СМІ, у тым ліку ў «Пастаўскім краі». 

Любыя пытанні пра навагоднія прадстаўленні ў Азёрках можна задаць па тэлефонах: 8(029)798-27-77, 8(029)796-47-77.

Па матэрыялах газеты «Пастаўскі край».

Интернет-ресурсы