Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Дворец Тызенгауза Ночная набережная Поставы ночью Набережная Храм Постав
Дворец Тызенгауза
Дворец Тызенгауза
Ночная набережная
Поставы ночью
Набережная
Храм Постав
Главная / Новости / Новости района
21 сентября 2020

Усцерагчы чалавека ад крайняга кроку

10 верасня, у Сусветны дзень папярэджання самазабойстваў, у раённым выканаўчым камітэце прайшоў круглы стол па прафілактыцы суіцыдаў. У ім прынялі ўдзел медыцынскія работнікі, прадстаўнікі дзяржаўных і грамадскіх арганізацый, устаноў, прадпрыемстваў раёна. Вёў пасяджэнне намеснік старшыні райвыканкама Юрый Кісялёў.

Юрый Кісялёў

— З пачатку гэтага года ў раёне зарэгістравана 7 самазабойстваў, — гаварыў Юрый Кісялёў. — Усе загінулыя — мужчыны. Гэта не толькі трагедыя для іх родных і блізкіх, але і эканамічныя страты для раёна (чацвёра грама­дзян былі працаздольнага ўзросту). У кожнага з іх была свая прычына пазбавіць сябе самага дарагога — жыцця. Сёння мы абмяркуем сітуацыю ў раёне і пастараемся выпрацаваць алгарытм сумесных дзеянняў па папярэджанні самазабойстваў. Рост суіцыдаў назіраецца ў перыяд крызісаў, калі чалавек губляе работу, упадае ў дэпрэсію. Таму вельмі важна быць уважлівым да тых, хто знаходзіцца побач з вамі, разгледзець у чалавеку псіхалагічныя змены і ўсцерагчы яго ад крайняга кроку.

Рустэм Крыніцкі

Урач псіхіятр-нарколаг Пастаўскай ЦРБ Рустэм Крыніцкі часцей за ўсіх сутыкаецца з людзьмі, у якіх парушана псіхіка. Кансультацыі для іх ананімныя. Тэлефоны экстраннай псіхалагічнай дапамогі працуюць кругласутачна. Іншая справа, што тыя, хто мае намер развітацца з жыццём, часам не жадаюць дапамогі нават з боку родных, адмаўляюцца ад дыялогу са спецыялістамі-медыкамі. Нярэдка лячыць іх прыходзіцца прымусова. Вельмі важна загадзя, на ранняй стадыі, выявіць адхіленні ў псіхічным здароўі чалавека і знайсці спосаб папярэ­дзіць трагедыю.

Ніна Каспяровіч

Пра мерапрыемствы, якія праводзяцца па папярэ­джанні суіцыдаў сярод дзяцей і падлеткаў, расказала галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі райвыканкама Ніна Каспяровіч. На асобным кантролі ў педагогаў — нядобрана­дзейныя сем’і, дзе дзеці недаатрымліваюць мацярынскай любові. Суіцыдальныя спробы падлеткаў часцей за ўсё спантанныя, здзяйсняюцца на вышыні эмоцый, дэманстратыўна. Гэта не столькі жаданне памерці, колькі адчайны крык аб дапамозе. У школах працуюць сацыяльныя педагогі, педагогі-псіхолагі, якія адсочваюць унутрысямейную атмасферу, псіхалагічны клімат. Здараецца, што бацькі дбаюць пра тое, каб забяспечыць дзіця матэрыяльна, а яно патрабуе цеплыні, увагі. Дзеці перажываюць стрэс і тады, калі паміж бацькамі няма згоды. Таму спецыялісты працуюць з усімі членамі сям’і.

Марыя Ракоўская

— Уразлівая частка — пажылыя людзі. У тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ёсць банк даных адзі­нокіх і адзінокапражываючых, — расказвала дырэктар ТЦСАН Марыя Ракоўская. — У ім 950 чалавек. Іх абслугоўваюць 100 сацыяльных работнікаў. Яны не толькі дапамагаюць сваім падапечным па гаспадарцы і дома, але і не шкадуюць часу на размовы. У цэнтры працуе псіхолаг. Для мала­дзейшых людзей пенсійнага ўзросту ў аддзяленні дзённага знахо­джання праводзіцца шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на стварэнне пазітыўнага настрою. Цесна супрацоўнічаем з медыкамі. Асаблівую ўвагу стараемся ўдзяляць тым людзям, якія пакутуюць ад цяжкіх захворванняў. Такім асабліва важна адчуваць, што пра іх нехта клапоціцца. Шмат дапамагаюць валанцёры.

Людміла Сафронава

Загадчыца эпідэміялагічнага аддзела раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Людміла Сафронава спынілася на групе рызыкі, у якую ўвахо­дзяць ВІЧ-інфіцыраваныя. Пачуўшы такі дыягназ, чалавек перажывае стрэс, баіцца, што пра яго даведаюцца знаёмыя. Некаторыя пачынаюць чакаць смерці. Самае частае псіхічнае расстройства ў іх — дэпрэсія. У нашым раёне 45 ВІЧ-інфіцыраваных, 6 — выяўлены сёлета. Так, гэта хвароба не лечыцца, але з дапамогай антырэтравіруснай тэрапіі, якая накіравана на рэпрадукцыю віруса, яна запавольваецца. Людзям з такім дыягназам патрэбна не толькі медыцынская дапамога, але і маральная падтрымка.

Айцец Аляксандр

Калі ў чалавека ёсць моцная апора, тады ён больш упэўнены ў сваіх сілах. Такую апору многім дае вера. Шкада, што няшмат людзей яе прагнуць. Айцец Аляксандр, які нясе службу ў царкве Свяціцеля Мікалая Цудатворца ў Паставах, гаварыў пра тое, што святары заўсёды гатовы выслухаць кожнага, хто да іх звяртаецца. А чалавеку вельмі часта хочацца менавіта выгаварыцца, выліць свой боль. Колькі ёсць прыкладаў, калі вера ў Бога дапамагала справіцца са стрэсавымі сітуацыямі, годна перажыць цяжкую хваробу, разлад у сям’і! Айцец Аляксандр прапанаваў запрашаць святароў на бацькоўскія сходы, іншыя мерапрыемствы.

Па псіхіятрычную, наркалагічную, псіхалагічную дапамогу можна звярнуцца ва ўстановы аховы здароўя. Тэлефоны даверу размешчаны ў інтэрнэце, на банерах, перыядычна друкуюцца у раённай газеце. Але і ў працоўных калектывах трэба больш увагі ўдзяляць людзям, цікавіцца іх справамі і праблемамі, унікаць у іх, аказваць пасільную дапамогу ў вырашэнні. Тады і настрой будзе больш пазітыўным.

Анна Анішкевіч, газета «Пастаўскі край». Фота аўтара

Интернет-ресурсы