Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Храм Постав Дворец Тызенгауза Поставы ночью Набережная Ночная набережная
Храм Постав
Храм Постав
Дворец Тызенгауза
Поставы ночью
Набережная
Ночная набережная
Главная / Новости / Новости района
3 мая 2023

Ушанавалі людзей працы

Напярэдадні 1 Мая больш за 50 найлепшых работнікаў розных сфер дзейнасці раёна атрымалі граматы і грашовыя прэміі.

Сход, прысвечаны Святу Працы, прайшоў у канцэртнай зале дзіцячай школы мастацтваў імя А. Тызенгаўза. Гасцей, сярод якіх былі прадстаўнікі працоўных калектываў, ветэраны працы і прафсаюзнага руху, грамадскія актывісты, сустракалі школьнікі з паветранымі шарамі і галінкамі маладой бярозы ў руках. Урачыстасці мерапрыемству надало выступленне барабаншчыц, якія першымі выйшлі на сцэну.

— Для кожнага пакалення Першамай мае сваё значэнне, — гаварыла, вітаючы прысутных, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Іна Далецкая. — Для ўсіх нас — гэта свята працы, адзінства. Яно аб’ядноўвае людзей, якія імкнуцца да прафесійнага і творчага самавыяўлення, лічаць сваім абавязкам прыносіць карысць краіне і грамадству. Чалавек працы быў і застаецца ў цэнтры ўвагі. І сёння мы ўшаноўваем тых, хто ўнёс важкі ўклад у развіццё сельскай гаспадаркі, прамысловасці, будаўніцтва, аховы здароўя, адукацыі, сацыяльнай сферы раёна.

З рук Іны Далецкай Ганаровую грамату абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў атрымала старшыня прафсаюзнай арганізацыі ААТ «Паставымэбля» Святлана Чэпік, граматы раённага аб’яднання — старшыня і казначэй пярвічкі ТЦСАН Ганна Хромчанка і Вольга Антух.

Са шчырымі словамі віншаванняў да прысутных звярнуўся намеснік старшыні райвыканкама Станіслаў Чымбург. Ён пажадаў усім стваральнай працы пад мірным небам і ўручыў пяці прафсаюзным актывістам Ганаровыя граматы раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў, Падзякі старшыні райвыканкама.

Затым на сцэну падымаліся прафсаюзныя лідары аграпрамысловага комплексу, лясной гаспадаркі, адукацыі, медыцыны і адзначалі граматамі найлепшых работнікаў сваёй сферы. Сярод узнагароджаных — галоўны аграном ААТ «Сцяг Перамогі-агра» Марына Гваз­дзеўская, механізатар ААТ «Кураполле-­агра» Вячаслаў Барадай, прадстаўнікі ААТ «Паставымэбля» Алег Курэц, Іван Радкевіч, Павел Тарговіч, малочнага завода — Уладзімір Шырневіч, Аляксей Гардзевіч, Марына Пучынская, навучэнцы Пастаўскага дзяржаўнага каледжа Марыя Кузняцова і Анастасія Шурміна і дзясяткі іншых.

Завяршыўся сход канцэртнай праграмай, у якой удзельнічалі як дарослыя, так і юныя таленты Пастаўшчыны.

Анна Анішкевіч, раённая газета “Пастаўскі край”


Интернет-ресурсы