Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Ночная набережная Дворец Тызенгауза Поставы ночью Храм Постав Набережная
Ночная набережная
Ночная набережная
Дворец Тызенгауза
Поставы ночью
Храм Постав
Набережная
Главная / Новости / Новости района
22 октября 2020

Шчыраваць на дабрабыт раёна нацэльвала маладых спецыялістаў кіраўніцтва раёна на традыцыйнай сустрэчы, якая адбылася 16 кастрычніка ў Паставах

Пачалося знаёмства ў райвыканкаме. Яшчэ на этапе рэгістрацыі маладыя спецыялісты атрымалі анкеты, якія для большай праўдзівасці адказаў прапаноўвалася запоўніць ананімна, буклеты з карыснай інфармацыяй пра наш рэгіён, маглі азнаёміцца з тэматычнай фотавыставай.

Сёлета ў раён размеркавана 100 маладых спецыялістаў. Частку з іх можна было паз­наць пасля прагляду фільма пра новае папаўненне, падрыхтаванага мясцовым тэлебачаннем. Тон размове на сустрэчы задала галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Наталля Субко, якая кардыянавала сустрэчу і выказала ўпэўненасць, што яна будзе рэзультатыўнай і інфармацыйна насычанай, нацэліць на дыялог, дазволіць знайсці новых сяброў і прыемна адпачыць. 

— Задача кіраўніцтва раёна — стварыць усе неабходныя ўмовы, каб вы замацаваліся на першым працоўным месцы, — запэўніў старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Курто, вітаючы новы кадравы патэнцыял Пастаўшчыны. — Мы зацікаўлены ў кваліфікаваных спецыялістах, вітаем ініцыятыву і працавітасць.

Каб моладзь, асабліва іншагародняя, мела ўсебаковае ўяўленне пра наш раён, Пётр Леанідавіч агучыў асноўныя дасягненні ў розных галінах народнагаспадарчага комплексу. Шчыра і адкрыта паразважаў пра палітычную сітуацыю, пажадаў усім кар’ернага росту, аптымізму, заклікаў адказна ставіцца да ўсіх даручэнняў на працы.

Па стане на пачатак года ў раёне пражывала 5,5 тысячы маладых людзей. Як наладжана з імі работа, расказала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Галіна Чаплінская. Яна спынілася на рэалізацыі маладзёжнай палітыкі, найбольш масавых і папулярных мерапрыемствах, традыцыйных і наватарскіх формах работы.

Пра ўдасканаленне яе форм і метадаў, асноўныя напрамкі дзейнасці з саюзнай моладдзю гаварыла і першы сакратар райкама БРСМ Кацярына Малевіч. Сёння арганізацыя налічвае 1 083 чалавекі. Яны аб’яднаны ў 74 пярвічкі. Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі актыўна падтрымлівае крэатыўныя ідэі сваіх членаў. Па-ранейшаму прыярытэтнымі ў рабоце арганізацыі застаюцца грамадзянска-патрыятычнае выхаванне моладзі і дабрачыннасць. Далучацца да актыўнага жыцця райкама БРСМ Кацярына заклікала і маладых спецыялістаў.

Пра тое, як у нас наладжана абарона сацыяльна-эканамічных правоў членаў прафсаюза — а гэта каля 10 тысяч чалавек, — паведаміла  старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Іна Далецкая. Дарэчы, у прафсаюзную сям’ю ўваходзяць і работнікі шасці арганізацый прыватнай формы ўласнасці. Расказала Іна Аляксееўна і пра «фішку» пастаўскага прафсаюза — вандроўкі па Беларусі і за яе межамі.

Каго могуць уключыць у перспектыўны кадравы рэзерв? Гэту інфармацыю расклала па палічках галоўны спецыяліст аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Юлія Маршына. А хто і якім чынам можа атрымаць арэнднае жыллё — галоўны спецыяліст аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі Таццяна Шнітко.

Завяршылася сустрэча экскурсіяй на сацыяльныя і прамысловыя аб’екты раёна. Культурна-забаўляльная і азнаямляльная праграма чакала маладых спецыялістаў у Доме рамёстваў «Стары млын», на спартыўна-турыстычных аб’ектах аддзела спорту і турызму райвыканкама, комплексе па вытворчасці паркетнай дошкі ПВУП «Пастаўскі мэблевы цэнтр». А такама дэгустацыя прадукцыі малаказавода.

<

Вераніка Філановіч, газета “Пастаўскі край”. Фота аўтара

Интернет-ресурсы