Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Дворец Тызенгауза Ночная набережная Поставы ночью Набережная Храм Постав
Дворец Тызенгауза
Дворец Тызенгауза
Ночная набережная
Поставы ночью
Набережная
Храм Постав
Главная / Новости / Новости района
14 сентября 2021

Паставы ў ліку найлепшых

На пытанне, наколькі ў мінулым годзе палепшылася комплекснае добраўпарадкаванне населеных пунктаў Беларусі, дае адказ штогадовы рэспубліканскі агляд іх санітарнага стану і добраўпарадкавання. Нядаўна падведзены вынікі за 2020-ы. Пераможцамі і тымі, хто заахвочаны за значную работу, праведзеную ў гэтым напрамку, сталі 10 населеных пунктаў Прыдзвінскага краю.

Чысціня і добраўпарадкаванне населеных пунктаў нашай краіны, іх азеляненне, утрыманне ў належным стане аб’ектаў нерухомасці, з’яўленне новых архітэктурных формаў, рамонт і будаўніцтва дарог — спіс можна працягваць бясконца. Усе гэтыя станоўчыя пераўтварэнні служаць адной мэце — забяспечыць сацыяльныя стандарты па добраўпарадкаванні вёсак, сталіцы, гарадскіх пасёлкаў, раённых і абласных цэнтраў, а значыць, зрабіць умовы нашага з вамі жыцця больш камфортнымі.

Па выніках рэспубліканскага агляду санітарнага стану і добраўпарадкавання ў 2020 годзе адзначаны 32 населеныя пункты краіны. 

Па выніках мінулага года сярод усіх абласных цэнтраў і Мінска зрабіць гэта лепш за астатніх удалося Гомелю. Горад над Сожам атрымае пераходны вымпел і грашовую прэмію ў памеры 8 тысяч базавых велічынь. Пераможцамі сярод гарадоў з насельніцтвам 50 тысяч і больш прызнаны два буйныя населеныя пункты Віцебшчыны — Наваполацк і Полацк. Прэмія кожнаму скла­дзе 3 тысячы БВ. Лідарамі трэцяй катэгорыі  (гарады і гарадскія пасёлкі з насельніцтвам ад 10 да 50 тысяч насельніцтва) сталі  Драгічын і Жабінка (Брэсцкая вобласць), а таксама Жыткавічы (Гомельская). Грашовая прэмія — 2 тысячы БВ. Найлепшымі сярод гарадоў і гарадскіх пасёлкаў з насельніцтвам да 10 тысяч жыхароў абвешчаны г.п. Відзы (Віцебская вобласць), г.п. Брагін (Гомельская), г. Чэрыкаў і г.п. Краснаполле (Магілёўская).

Кожны атрымае па 1,5 тысячы БВ. 1-е месца сярод сельскіх населеных пунктаў — у аграгарадкоў Ноўка (Віцебская вобласць), Хомск (Брэсцкая), Копцеўка і Жыровічы (Гродзенская), Цяцерына (Магілёўская). У якасці за­ахвочвання яны атрымаюць па 800 БВ.

Згодна з умовамі рэспубліканскага агляду, не менш за 70% ад прэміі за 1-е месца ў кожнай катэгорыі будзе накіравана на развіццё населеных пунктаў, да 30% — на прэміраванне кіраўнікоў і работнікаў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, якія дасягнулі найлепшых вынікаў.

Горад Паставы хоць і не стаў пераможцам, але адзначаны сярод найлепшых. Разам з Брэстам і Бярозай (Брэсцкая вобласць) наш райцэнтр увайшоў у тройку лідараў, якія набралі найбольшую колькасць балаў сярод тых, хто будзе заахвочаны за значную работу па добраўпарадкаванні. З ліку населеных пунктаў Віцебшчыны гэты спіс папоўнілі горад Лепель і гарадскія пасёлкі Бешанковічы, Расоны, Бягомль і Шайтарава. Таксама за імкненне да прыгажосці і функцыянальнасці адзначаны Бабруйск, аграгарадкі Гара­дзішча, Вішоў і Верамейкі (Магілёўская вобласць), Мазыр, Нароўля, Петрыкаў, пасёлак Юбілейны (Гомельская) і Баранавічы (Брэсцкая). Кіраўнікам названых гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў будуць накіраваны падзячныя лісты.

Вераніка Філановіч, газета “Пастаўскі край”

Интернет-ресурсы