Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Поставы ночью Набережная Храм Постав Ночная набережная Дворец Тызенгауза
Поставы ночью
Поставы ночью
Набережная
Храм Постав
Ночная набережная
Дворец Тызенгауза
Главная / Новости / Новости района
14 апреля 2021

Памножылі зялёнае багацце

На 95 гектараў сёлетняй вясной павялічыцца плошча лясных насаджэнняў Пастаўскага лясгаса

На мінулым тыдні надвор’е было зусім не вясновым: работам у полі, лесе перашкаджалі то снег, то дождж. А паколькі на пятніцу сіноптыкі прагназавалі сонца, многія калектывы запланавалі прыняць удзел у акцыі «Тыдзень лесу».

Работнікам 1-га ваеннага шпіталя органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь і прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Пастаўскім раёне поле для пасадак адвялі за Дварчанамі. Мужчыны мячом Колесава рабілі лункі, жанчыны апускалі ў іх маленькія саджанцы вольхі, прыціскаючы карэньчыкі. Рады вольхі чаргаваліся з радамі елкі, якую раней пасадзілі саджалкай польскай вытворчасці. Яе, а таксама новы трактар лясгас набыў да пачатку лесакультурнага сезона. Новую тэхніку даверылі механізатару Віктару Пратасевічу.

Саджалка замяняе работу 6 леснікоў: за 8 гадзін высаджвае саджанцы на плошчы 1 гектар.

— Калі прапанавалі прыняць удзел у «Тыдні лесу», з радасцю згадзіліся: так здорава выехаць на прыроду, падыхаць свежым паветрам і ўнесці свой уклад у карысную справу! — гаварылі Ірына Такарчук і Вольга Бядуліна, якія працуюць у неўралагічным аддзяленні і аперацыйным блоку шпіталя. — Садзіць мініяцюрныя саджанцы няпроста. Снег растаў, і яшчэ мокра, гразь ліпне да ботаў і пальчатак.

— Мне ўспомніліся школьныя гады, калі я вучылася ў камайскай школе і разам з іншымі вучнямі садзіла лес, — прадаўжала Ірына Такарчук. — А Оля робіць гэта ўпершыню. Ляснік Дзмітрый Кліпа даходліва растлумачыў, як раздзяляць і садзіць саджанцы. Ён не толькі кантралюе нашу работу, але і дапамагае.

А вось колькі дрэў за сваё жыццё пасадзілі дырэктар прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Пастаўскім раёне Грыгорый Шэцка, які нарадзіўся ў Гомельскай вобласці, і Уладзімір Лынкоў (Бранская вобласць) са шпіталя, падлічыць і самі не могуць.

— 40 гадоў мінула, як з равеснікамі хадзілі садзіць лес, — успаміналі мужчыны. — Плацілі нам тады па 3 рублі за дзень. З задавальненнем папрацавалі і сёння. Сёлета рэспубліканская акцыя прысвечана Году народнага адзінства. Нас аб’ядноўвае жаданне памножыць зялёнае багацце.

Поле за Дварчанамі, адведзенае для лясных пасадак, займае больш за 4 гектары. Памочнік ляснічага Сяргей Якімовіч, майстар Адзіл Валіеў і вальшчык лесу Юрый Бучэль сачылі за работай добраахвотнікаў, кансультавалі, загружалі пасадачны матэрыял у лесапасадачную машыну, якая павольна рухалася па полі, пакідаючы за сабой роўныя радочкі з маладзенькай вольхай. Падзякаваць добраахвотнікам за работу прыехаў ляснічы Камайскага лясніцтва Сяргей Рублевіч. Ён уручыў валанцёрам памятныя сувеніры і пачаставаў бярозавым сокам.

— На мінулым тыдні пасадзілі амаль 40 гектараў маладога лесу, — гаварыў намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце лясгаса Аляксандр Іванькоў. — І хоць афіцыйна акцыя завяршылася ў суботу, работу прадоўжым. У пасадцы лесу, навядзенні парадку на зямлі жадаюць прыняць удзел школьнікі, прадстаўнікі розных працоўных калектываў, органаў дзяржструктур, грамадскіх арганізацый.

У суботу асабісты ўклад у агульную справу памнажэння ляснога багацця ўнеслі старшыня райвыканкама Сяргей Чэпік, кіраўнікі ААТ «Навасёлкі-Лучай» і рыбгаса «Навінкі» Юрый Шымчык і Аляксандр Ліхаманаў, начальнік разлікова-касавага цэнтра №17 у г. Паставы Дзмітрый Собаль. Яны садзілі лес у Старадворскім лясніцтве. Удзел у такіх мерапрыемствах дазваляе не толькі з карысцю папрацаваць адной камандай, але і дае магчымасць прыемна правесці час у нефармальнай абстаноўцы.

Некаторыя калектывы вые­дуць на пасадку лесу 17 красавіка — падчас рэспубліканскага суботніка. Працягваецца ўборка месцаў масавага адпачынку і прыдарожных палос.

Анна Анішкевіч, газета "Пастаўскі край"

Интернет-ресурсы