Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45, 8 (02155) 4-12-45 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: postavisp@vitebsk.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Набережная Храм Постав Дворец Тызенгауза Поставы ночью Ночная набережная
Набережная
Набережная
Храм Постав
Дворец Тызенгауза
Поставы ночью
Ночная набережная
Главная / Новости / Новости района
11 января 2021

Майстры вёскі

Гэта пра адзін з традыцыйных самых яркіх і творчых конкурсаў, які з мэтай прапаганды сямейных каштоўнасцей на працягу 9 гадоў праводзіцца ў нашым раёне. Сёлета з-за складанай эпідсітуацыі ён ладзіўся ў новым, завочным, фармаце. Удзельнічалі 6 сем’яў.

Канкурсанты напісалі эсэ на тэму «Мая сям’я — найлепшая» і дапоўнілі яго відэаролікам пра ўласны падворак, кулінарныя і творчыя здольнасці, эмацыянальна расказалі пра свае традыцыі, звычаі, захапленні, сумесны адпачынак, прадэманстравалі творчы патэнцыял, эрудыцыю і духоўную згуртаванасць, па­дзяліліся сакрэтамі шчасця, марамі і планамі.

Кампетэнтнае журы па відэа ацэньвала арыгінальнасць, ідэю і артыстызм герояў. Званне «Самая рамантычная сям’я» яно прысудзіла Андрэю і Кацярыне Каралёнак з вёскі Хрыстова Валкоўскага сельсавета. Самымі творчымі прызнаны Павел і Тэрэза Счасныя з Варапаева. Уладзімір і Надзея Чумаковы з вёскі Коўзаны Навасёлкаўскага сельсавета пераканалі, што яны — самая гаспадарчая сям’я. На трэцяе месца выйшлі Дзяніс і Аксана Мядз­вецкія з Ляхаўшчыны, на другім — Віталій і Вікторыя Вашкінэль з Камай. Лі­дзіравалі Юрый і Яўгенія Цяляк з Кураполля.

Напярэдадні Новага года ­ўдзельнікаў конкурсу запрасілі ў раённы Дом культуры. Падарункі ім уручылі намеснік старшыні райвыканкама Станіслаў Чымбург, загадчыца аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Галіна Чаплінская і старшыня раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Марына Нагановіч. Прас, посуд, кухонны камбайн, мульціварку, пыласос набылі спонсары творчага спаборніцтва: аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, раённае аб’яднанне прафсаюзаў, раённая прафсаюзная арганізацыя работнікаў аграпрамысловага комплексу, рэдакцыя райгазеты «Пастаўскі край». Пра сувеніры для дзяцей паклапаціліся раённыя арганізацыі грамадскіх аб’яднанняў «Беларускі саюз жанчын» і «Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа».

Сімвалічны талісман конкурсу — гліняны чайнік — Галіна Чаплінская перадала Мікалаю Яльчыку — старшыні Курапольскага сельскага Савета, на чыёй тэрыторыі пражываюць пераможцы.

Анна Анішкевіч, газета “Пастаўскі край”. Фота аўтара.

Интернет-ресурсы